Пётр Аляксеевіч Кірылін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Аляксеевіч Кірылін
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 ліпеня 1954(1954-07-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці жнівень 2018 (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс[d] і станковая графіка[d]
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Аляксеевіч Кірылін (нар. 12 ліпеня 1954, г. Віцебск) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.

З 1980 года прымаў удзел у мастацкіх выстаўках. Удзельнік першага пленэра «Малевич. УНОВИС. Современность» (1994). З 1996 года член Беларускага саюза мастакоў.

Памёр у жніўні 2018 года.

Твочрасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у станковым жывапісе, графіцы. Творам аўтара ўласцівы: выкарыстанне метафізічных вобразных канструкцый, сімвалаў, старанна распрацаваных абстрактных формаў, фігуратыўнасць рэальнага свету, складаная рытмічная арганізацыя кампазіцый, дэкаратыўнасць колеравага вырашэння.

Сярод твораў: «Восеньскі лексікон 1-4», «Крыніцы святла 1-4», «Нябесны пастушок», «Па той бок дабра і зла», «Аблокі», «Маці і сын», «Дабравешчанне», «Утаймавальнік ветру» (1998), «Геаметрычная кампазіцыя», «Блізняты», «Без гравітацыі», «URKALNE DRIVE 1-42», «Вечнасць» (1984), «Лэдзі Ястраб» (2000), кампазіцыі «Рыба» (1986), «Вобразы лесу» (1993), «Плады восені» (1995), «Дыялог са сфінксам» (1996), «Прадчуванне нараджэння» (1997), «Інтуіцыя міфа», «Востраў кахання» (1998), «Востраў загінуўшых караблёў» (1999), «Маска генія» (2000), «Радужны свет» (2002), «Маўчанне» (2004), «Анёлы сусвету» (2007), «Дзяўчынка-магістр», «Дзяўчынка-матылёк», «Дзяўчынка-кветка» (2008); серыі работ «Поліс» (1983), «Антимиры» (1997) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Арт-цэнтры М. Шагала, Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва і шматлікіх прыватных калекцыях блізкага і далёкага замежжа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Иванова, Е. Сакральность графики Петра Кириллина / Е. Иванова // Віцебскі рабочы. — 2002. — 11 ліп. — С. 1.
  • Кірылін Пётр // Першы Міжнародны пленэр «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць» : каталог / мастак і склад. А. І. Дасужаў. — Мінск : Паліфакт, 1995. — С. 39.
  • Кірылін Пётр Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  • Ленский, В. Презентация / В. Ленский // Витебский курьер. — 1991. — 20 сент. — С. 5.
  • Павлова, Е. Вечно влюбленный / Е. Павлова // Витебский курьер. — 2004. — 8 окт. — С. 4.
  • Павлова, Е. Модель мира по Кириллину / Е. Павлова // Витебский курьер. — 2002. — 16 июля. — С. 4.
  • Пастернак, Т. «Облака» Петра Кириллина / Т. Пастернак // Народнае слова. — 1997. — 22 мая. — С. 2.
  • Пастернак, Т. Свободный художник / Т. Пастернак // Народнае слова. — 1991. — 28 верас. — С. 6.
  • Пётр Кірылін // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фата: В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мінск : Беларусь, 2005. — С. 65.
  • Рублевский, С. Эти плевочки, эти жемчужины / С. Рублевский // Народнае слова. — 2002. — 23 ліп. — С. 5.
  • Рублеўскі, С. Візуальная кірыліца / С. Рублеўскі // Народнае слова. — 2004. — 11 верас. — С. 5.
  • Смирнова, О. Оставленный в Вечности след / О. Смирнова // Віцьбічы = Витьбичи. — 1991. — 28 сент. — С. 6.
  • Цыбульскі, М. Метафізічная піктаграфіка Пятра Кірыліна / М. Цыбульскі // Мастацтва. — 1999. — № 11. — С. 8.
  • Цыбульский, М. Л. Кириллин Петр Алексеевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 484.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]