Пётр Журавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Журавецкі
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1985
Альма-матар
Член у

Пётр Журавецкі (1901 — пасля 1985) — каталіцкі артадаксальны святар, біскуп, апостальскі мадэратар, рэлігійны дзеяч беларускага замежжа, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст. У 1960-я гады прымаў спробы стварэння альтэрнатыўнай Царквы для беларусаў, арыентаванай на аб'яднанне праваслаўных і католікаў.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1901 г. ў Раве-Рускай на Галічыне, якая тады ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі. Паходзіў з беларускай сям’і, якая пераехала з Брэста. Вучыўся ў Венскай духоўнай семінарыі. З 1925 г. — у ЗША, дзе прадоўжыў тэалагічную адукацыю. Пасвячоны ў святары ў 1932 г. канстанцінопальскім патрыярхам экзархам Афінагорам. Мітру з рук александрыйскага патрыярха экзарха Хрыстафора Кантагеоргія атрымаў у 1942 г. Быў прызначаны адміністратарам «Усходне-Каталіцкай Апостальскай Дыяцэзіі Амерыкі».

У канцы 1940-х гадоў архімандрыт Пётр зблізіўся з некананічнай Святой Праваслаўнай Царквой Хрыста (англ.: Тhe Holy Orthodox Church of Christ), заснаванай іерархамі, якія адышлі ад Экзархата Александрыйскага Патрыярхата ў Амерыцы. У 1950 годзе яна атрымала найменне Святы Праваслаўны Каталіцкі Патрыярхат (англ.: The Holy Orthodox Catholic Patriarchate), а яе мітрапаліт Іосіф Клімовіч прыняў тытул патрыярха ўсяе Амерыкі. Адразу ж адбылося і епіскапскае рукапалажэнне архімандрыта Пятра (Журавецкага).

У 1957 патрыярх Іосіф Клімовіч сышоў на пакой, пасля чаго мітрапаліт Пётр был выбраны другім патрыярхам Святога Праваслаўнага Каталіцкага Патрыярхата. Кафедральным храмам у гэты перыяд з’яўляўся Петрапаўлаўскі сабор у г. Спрынгфілд (Масачусетс).

Да 1959 года Пётр Журавецкі перайшоў у юрысдыкцыю Польскай Старакаталіцкай Царквы ў Амерыцы і Еўропе, дзе стаў суфраганам прымаса архіепіскапа Юзафа Зялёнкі[pl]. Пасля смерці Зялёнкі ў 1961 годзе стаў на чале гэтай рэлігійнай арганізацыі, з тытулам мітрапаліта.

Пасля ўтварэння «Беларускай праваслаўна-каталіцкай субожні» прызначаны апостальскім мадэратарам яе 1-га сінода. Працягваючы знаходжанне ў старакаталіцкай юрысдыкціі, ён паралельна прыняў тут тытул Патрыярха.

У 1964 г. далучыўся да новастворанай Амерыканскай Праваслаўнай Каталіцкай Царквы[en] (англ.: The American Orthodox Catholic Church), заснаванай былым клірыкам Украінскай Грэка-Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы (украінскай епархіі Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Амерыцы) Вальтэрам Міронам Прафета.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
  • Слесарев, А. В. Церковные расколы в белорусской эмиграции: религиозная деятельность митрополита Петра (Журавецкого) и патриарха Владислава (Рыжего-Рыского) / А. В. Слесарев // Труды Минской духовной академии. — 2017. — № 14. — С. 293—314.