Пётр Рыгоравіч Журбей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пётр Рыгоравіч Журбей
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 лютага 1945(1945-02-15)
Месца нараджэння в. Вялікая Чарнігаўка, Жытомірская вобласць, УССР, СССР
Дата смерці 9 сакавіка 2013(2013-03-09) (68 гадоў)
Месца смерці Мінск, Беларусь
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, нацюрморт
Вучоба Універсітэт культуры імя Н. К. Крупскай (Масква)
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы рэстаўрацыя Мінскай цудатворнай іконы Маці Божай XVI стагоддзя, рэстаўрацыя алтароў касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і абразоў Кафедральнага сабора Сашэсця Святога Духа ў Мінску
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Царскія вароты. Дрэва, рэзьба, паліхрамія. 1640-я. Рэстаўратар — Пётр Журбей. Фота з выстаўкі «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі».

Пётр Рыгоравіч Журбей (нар. 15 лютага 1945, в. Вялікая Чарнігаўка, Жытомірская вобласць, УССР — 9 сакавіка 2013, Мінск) — беларускі мастак-рэстаўратар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1966 года жыў у Мінску. З 1970 года працаваў разьбяром па дрэве ў Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР, адначасова навучаючыся ў Маскве ў Універсітэце культуры імя Н. К. Крупскай. Да 1999 года працаваў у майстэрнях «Белрэстаўрацыя», а потым 13 гадоў — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Ім было адрэстаўравана значная колькасць унікальных экспанатаў з калекцыі музея.

Пётр Рыгоравіч стаяў ля вытокаў станаўлення беларускай школы рэстаўрацыі тэмпернага жывапісу і паліхромнай скульптуры ў Беларусі. Вялікі ўклад ён унёс у рэстаўрацыю алтароў касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску і абразоў Кафедральнага сабора Сашэсця Святога духа ў Мінску. У 1992 годзе менавіта ён выканаў рэстаўрацыю Мінскай цудатворнай іконы Маці Божай XVI стагоддзя. Таксама аднавіў іконы «Спас Уседзяржыцель» і «Пакланенне мудрацоў» XVI стагоддзя, царскія вароты пачатку XVII стагоддзя[1].

Па лініі ЮНЕСКА ён навучаў спецыялістаў па рэстаўрацыі паліхромнай скульптуры ў Нікарагуа, быў куратарам ў Польскім інстытуце кансервацыі помнікаў.

Як творчы чалавек ён займаўся жывапісам. Упадабаныя жанры — пейзаж і нацюрморт. Творы мастака былі прадстаўлены на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, прысвечанай яго памяці ў 2014 годзе. Творы былі прадастаўлены сям'ёй мастака.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]