Пётр Рыгоравіч Кахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Кахоўскі
руск.: Пётр Григорьевич Каховский
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 1799
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня (6 жніўня) 1826
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Расіі Расійская імперыя
Альма-матар
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пётр Кахоўскі (руск.: Пётр Григорьевич Каховский; 1797 або 1799 — 1826) — расійскі дваранін, дзекабрыст, забойца (1825) генерала Міларадавіча і камандзіра лейб-гвардыі Грэнадзёрскага палка Мікалая Сцюрлера (1786—1825).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Кахоўскі паходзіў са збяднелых дваранаў Смаленскай губерні. Ён нарадзіўся ў 1797 годзе (або ў 1799 годзе[1] ў сяле Праабражэнскім, вучыўся ў пансіёне пры Маскоўскім універсітэце: «па-руску, па-нямецку і па-французску чытаць, пісаць і казаць умее, гісторыю, геаграфію і арыфметыку ведае». Па прызнанні самога Кахоўскага, на фарміраванне яго думкаў паўплывала дзіцячае вывучэнне «грэкаў і рымлян», «нядаўнія перавароты ў кіраваннях Еўропы» і знаходжанне за мяжою ў 1823—1824 гг. У 1816 годзе Кахоўскі паступіў на вайсковую службу ў лейб-гвардыі егерскі полк юнкерам, але за «шум і розныя нядобрапрыстойнасці… неплацёж грошай у кандытарскую краму і ленасць да службы» быў разжалаваны ў радавыя і ў 1817 годзе адпраўлены на Каўказ, дзе за выдатную службу зноў зроблены ў юнкерам. Даслужыўшыся да паручніка, у 1821 годзе Кахоўскі па хваробе атрымаў адстаўку. Моцна бедаваў, быў вельмі самотны, бяз роднасных сувязяў і сяброў.

У 1825 годзе прыехаў у Пецярбург, намерваючыся адправіцца ў Грэцыю, каб ваяваць за яе незалежнасць. Маючы «палкі характар, гатовы на самаадданасць» (Кандрат Рылееў) і свабодалюбнасць («я і ў ланцугах буду вечна вольны»), быў прыняты ў Паўночнае тайнае таварыства. Кахоўскі лічыў неабходным знішчэнне самадзяржаўнай улады, знішчэнне ўсёй царскай дынастыі і ўсталяванне рэспублікі. Кахоўскага, як зусім самотнага чалавека, дзекабрысты азначылі царазабойцам. 14 снежня на Сенацкай плошчы Кахоўскі забіў пецярбургскага генерал-губернатара Міларадавіча і палкоўніка Сцюрлера, параніў свіцкага афіцэра, але не вырашыўся забіць новага цара.

Быўшы ў зняволенні, на следстве паводзіў сябе дзёрзка, адкрыта выказваючыся пра недахопы расійскага дзяржаўнага ладу і непахвальна характарызуючы імператараў Аляксандра I і Мікалая I. У ліку пяці дзекабрыстаў быў павешаны. Сарваўшыся з пятлі з-за неспрактыкаванасці ката, быў зноў павешаны. Дакладнае месца пахавання Кахоўскага невядома.

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Петр Григорьевич Каховский БИОГРАФИЧЕСКИЙ УКАЗАТЕЛЬ — ХРОНОС

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Навіцкі Н. М. Кахоўскі // Расійская даўніна. — 1874. — Т. 11. — № 9. — С. 179-180.