Пётр Серафімавіч Козіч
Пётр Серафімавіч Козіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 красавіка 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак, карыкатурыст |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Пётр Серафімавіч Козіч (27 красавіка 1950, вёска Юнькі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі карыкатурыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1972). Настаўнічаў. З 1991 года — у газеце «Віцьбічы». Член Беларускага саюза мастакоў (2007).
Працуе ў жанрах карыкатуры і кніжнай ілюстрацыі. Працы мастака вызначаюцца высокім прафесіяналізмам, новым цікавым вырашэннем складаных задач, якія ставіць перад сабой жанр карыкатуры. На сённяшні дзень Пятром Козічам створана больш за пяць тысяч карыкатур. Серыі яго сатырычных малюнкаў былі выдадзены ў Балгарыі, Польшчы, Расіі, Латвіі.
Аўтар зборнікаў «Першы блін камяком» (1987), «Венера з універсама» (1994), «Паласатае жыццё ката Міцькі і яго сяброў» (1999), «Бывайце здаровы» (2004), «Ну як тут не смяяцца» (2004). Яго працы ўвайшлі ў зборнікі карыкатур часопіса «Вожык», кнігу «Беларусы смяюцца» (2006).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крывенькая, А. С. Козіч Пётр Серафімавіч / К. С. Крывенькая // Рэгіёны Беларусі : энцыкл. : у 7 т. / рэдкал.: Т. В. Бялова (гл. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2: Віцебская вобласць. Кн. 1. — С. 500—501.