Пётр Сяргеевіч Акулёнак
Пётр Сяргеевіч Акулёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1996 |
Прафесія | танцор, балетмайстар |
Тэатр | |
Узнагароды |
Пётр Сяргеевіч Акулёнак (22 ліпеня 1910, Вялікія Міхінічы — 1996) — беларускі танцор, балетмайстар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1960).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1932 годзе скончыў курсы культасветработнікаў у Магілёве. У 1937—1941 гг. — саліст ансамбля песні і танца Беларускай філармоніі. З 1945 года — саліст і балетмайстар у ансамблях песні і танца Адэскай і Прыбалтыйскай ваенных акруг.
У 1953—1973 гг. — галоўны балетмайстар Дзяржаўнага народнага хору Беларусі. У 1960 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі». Стылізаваў для сцэны шэраг беларускіх народных танцаў і гульняў. Зрабіў значны ўклад у развіццё аматарскіх харэаграфічных калектываў, ансамбляў песні і танца.
Сярод пастановак: «На прывале», «Лянок», «Калгасная полька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Беларуская маладзёжная» і іншыя.
Выкладаў беларускі народны танец на рэспубліканскіх і абласных семінарах культработнікаў.
Супрацоўнічаў з Рэспубліканскім і Мінскім абласным дамамі народнай творчасці, Рэспубліканскім навукова-метадычным Цэнтрам культуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акулёнак Пётр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1996. — Т. 1 : А-Аршын. — С. 215.
- Акулёнак Пётр Сяргеевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1 : А-Б. — С. 94.
- Акулёнок Пётр Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 14.
- Акулёнок Пётр Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 2 : А-Герань. — С. 64.
Зноскі
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі ў 1996 годзе
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне