Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча
Жанр харавы спеў
Гады з 1952 года - па цяперашні час
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Мова песень беларуская, руская
Кіраўнік Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча (1952 — па цяперашні час) — беларускі мастацкі калектыў.

Гісторыя хору[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча быў створаны ў 1952 годзе на аснове невялікага песеннага хору ў вёсцы Вялікае Падлессе (Брэсцкая вобласць). Першым кіраўніком і натхняльнікам калектыву стаў Генадзь Іванавіч Цітовіч — харавы дырыжор, фалькларыст, этнограф, народны артыст СССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР.

Ужо на ранніх этапах станаўлення Народнага хору крытыкамі, гледачамі і слухачамі адзначалася высокае выканальніцкае майстэрства, навізна і самабытнасць яго рэпертуару. У пачатку 1955 газета «Праўда» напісала водгук на адзін з выступаў калектыву: «…Колькі народнай мудрасці ўкладзена ў выкананне простых, даступных песень беларускага народа! Слухаеш выдатныя працяглыя, лірычныя, жартоўныя песні ў выкананні жаночага хору і міжволі забываеш, што спяваюць у канцэрце. Здаецца, спяваюць дзяўчаты дзесьці ў полі, ярка ўяўляеш сабе квітнеючую Беларусь, прыгажосць яе прыроды, духоўнае багацце яе народа…»

З 1975 года калектыў узначальвае мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі, які з'яўляецца народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», ганаровым акадэмікам міжнароднай кадравай акадэміі, прафесарам, таленавітым музыкам, знаўцам музычнага фальклору. Міхаіл Паўлавіч працягвае развіваць традыцыі хору, пачатак якіх паклаў Генадзь Іванавіч Цітовіч.

Галоўным хармейстарам хору працуе Іван Канстанцінавіч Абразевіч.

За поспехі ў галіне харавога мастацтва, прасоўванне беларускай нацыянальнай культуры, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства:

  • У 1983 годзе калектыву было прысвоена званне «акадэмічны»;
  • У 1987 годзе хору прысвоена імя Г. І. Цітовіча;
  • У 2002 годзе калектыву прысвоены статус «Нацыянальны»;
  • У 2004 годзе пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2004 года Нацыянальны Акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча названы дзяржаўнай установай культуры

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]