Пільтэнская акруга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пільтэнская акруга
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 10 красавіка 1585
Дата скасавання 1795
Плошча
  • 4 558 км²
Пільтэнская акруга на карце

Пільтэнская акруга (лац.: Districtus Regii Piltensis, ням.: Kreis Pilten) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай у XVIXVIII стст. Знаходзілася ў Інфлянтах (на захадзе сучаснай Латвіі), складалася з 3 адасобленых тэрытарыяльных масіваў. Галощныя гарады — Пільтэн (Пільтэнэ), Газенпот (Айзпутэ). З XIII ст. гэта тэрыторыя Курляндскага біскупства, у 1559 годзе біскуп прадаў свае ўладанні Даніі. У 1583 годзе Рэч Паспалітая пачала вайну з Даніяй за гэтыя землі, якая скочылася падпісаннем 10 красавіка 1585 года Кроненборгскага дагавора. Данія за 30 тыс. талераў адмовілася ад акругі на карысць Рэчы Паспалітай. У 1611 годзе створана аўтаномная Пільтэнская акруга, падначаленая непасрэдна каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму. У 1656 курляндскаму герцагу ўдалося падначаліць акругу сабе, аднак у 1717 годзе прызначаная каралём камісія пазбавіла герцага правоў на яе. Вярхоўным органам улады ў Пільтэнскай акругі была ландрацкая калегія (6 ландратаў і 1 пісар), якую выбіраў курляндскі ландтаг з ліку пільтэнскай шляхты і зацвярджаў кароль. Ландрацкая калегія была і вышэйшым судом у акрузе. З 1611 года дзейнічаў асобы свод права — Пільтэнскі статут. Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў пераўтварыў у 1791 годзе акруга ў Пільтэнскі павет. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]