Піпі Доўгаяпанчоха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгер Нільсан у ролі Піпі Доўгаяпанчоха

Піпі Доўгаяпанчоха (шведск.: Pippilotta Långstrump) — персанаж шэрагу дзіцячых кніг шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, дзіўная дзяўчынка, якая жыве ў маленькім гарадку ў Швецыі ў невялікім доме з садам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дачка пісьменніцы захварэла і, лежачы ў ложку, папрасіла маму расказаць ёй пра Піпі Доўгуюпанчоху. Гэта імя само сабой неяк прыйшло ёй у галаву. Астрыд Ліндгрэн пачала прыдумваць апавяданні пра Піпі, а праз колькі гадоў яны леглі ў аснову кнігі. Завяршальным вобразам казачнай гераіні стала рудавалосая сяброўка Карэн, якая была на яе дні нараджэння. Дачка пісьменніцы прызнаецца, што некаторыя рысы ў вобразе Піпі былі характэрныя для яе мамы, чымсьці падобная да казачнай гераіні і яна сама.

Вобраз[правіць | правіць зыходнік]

На шведскай мове імя і прозвішча дзяўчынкі гучыць як Піпі Лонгструмп. Ёй дзевяць гадоў і ў яе няма бацькоў. Яе мама памерла і стала анёлам, а тата быў мараком, з якім Піпі плавала па морах усяго свету. Ён не вярнуўся з плавання, але Піпі верыць, што ён жывы і стаў негрыцянскім каралём. Піпі мае рудыя валасы, заплеценыя ў касічкі, якія тырчаць ўздоўж галавы, і шмат вяснушак на твары. Піпі вельмі моцная, яна спіць з нагамі на падушцы і наогул робіць, што пажадае. Вобраз жудасна моцнай дзяўчынкі, якая жыве без аніякіх клопатаў без бацькоў, можа на руках падняць каня і лічыць, што хадзіць спінай уперад — звычайная справа, стаў любімым для мільёнаў дзяцей ва ўсім свеце.

Разам з Піпі на віле «Дагарынагамі» жывуць малпачка Спадар Нільсан і конь. Лепшыя сябры Піпі — простыя суседскія дзеці Томі і Аніка Сетэргрэн.

У баністыцы[правіць | правіць зыходнік]

На банкноце 20 шведскіх крон узору 2015 года намаляваны Піпі Доўгаяпанчоха і партрэт Астрыд Ліндгрэн.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Піпі Доўгаяпанчоха: [аповесць: для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : выдавец Зміцер Колас, 2008. — 171, [2] с.
    • Піпі Доўгая Панчоха: [аповесць: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2020. — 164, [3] с.
  • Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт: [аповесць: для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2020. — 157, [2] с.
  • Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне: [аповесць для сярэдняга школьнага ўзросту] / Астрыд Ліндгрэн. — Мінск : Папуры, друк 2021. — 147, [4] с.