Інгер Нільсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інгер Нільсан
шведск.: Inger Nilsson
Дата нараджэння 4 мая 1959(1959-05-04)[1][2][…] (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, спявачка, кінаактрыса, сакратар
Узнагароды
IMDb ID 0632227
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інгер Нільсан (поўнае імя Карын Інгер Моніка Нільсан, швед. Karin Inger Monica Nilsson) — шведская акторка і спявачка, найбольш вядомая па ролі Піпі Доўгаяпанчоха (швед. Pippi Långstrump, англ. Pippi Longstocking) у тэлевізійным серыяле 1969 года.[1][2]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 мая 1959 года ў Чысе, адміністрацыйны цэнтр камуны Чында, Швецыя. Па нацыянальнасці Інгер Нільсан шведка. Яе маці — Карын Нільсан, бацька — Бертіль Нільсан. Інфармацыі пра яе братоў і сястёр няма[3].

Маладосць і кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Інгер Нільсан было 10 год, калі яна знялася ў ролі Піпі тэлесерыяла 1969 года «Піпі Доўгаяпанчоха» — галоўны персанаж аднайменнай аповесці шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Да 1970 года Інгер знялася яшчэ ў двух поўнаметражных фільмах «Падарожжа з Піпі Доўгаяпанчоха» і «Піпі Доўгаяпанчоха ў паўднёвых морах». Вядомасць Нільсана стала міжнароднай, паколькі фільмы з яе ўдзелам трансляваліся ў многіх краінах свету. Пасля школы Нільсан працавала сакратаркай, але яе цікавіла акторская кар’ера, таму яна рухалася ў гэтым накірунку. Інгер Нільсан была рэквізітарам у тэатры Остгатэатэрн (швед. Östgötateatern), 4 гады іграла ў тэатры Крунуберга (швед. Kronobergs län). У 2000 годзе знялася ў нямецкім фільме «Грыпсхольм». У снежні 2005 года ў Стакгольме Інгер іграла ў п’есе па матывах рамана Стывена Кінга «Мізэры». З лета 2006 года яна іграла Еву ў серыяле «Інспектар і мора». Інгер Нільсан прызнаецца, што з-за ролі Піпі ёй было цяжка атрымліваць іншыя ролі. Таксама Нільсан выпусціла сінгл у 1978 годзе з дыска-песняй «Keep On Dancing» і рок-песняй «Youre The One For Me» — гэта не вельмі добра прадавалася, але застаецца класікай ў Швецыі. [3][4][5][6]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Інгер Нільсан не мае дзяцей і верагодна афіцыйна не была замужам. Ёй удалося захаваць сваю асабістую інфармацыю ў такой таямніцы, што нічога адносна яе мінулага ці сучаснаснага статусу нідзе не публікуецца. Інгер мае рост 5 футаў 4 цалі (162,56 см). Колер яе валасоў светла-русы, а колер вачэй сіні. Сацыяльныя медыя: Facebook, Instagram, Twitter — Інгер Нільсан не выкарыстоўвае. [7]

Фільмаграфія [8][правіць | правіць зыходнік]

  • 2018 Black Circle — Чорны круг (фільм жахаў)
  • 2017 Beyond Dreams as Adria — За Межамі Мараў — Адрыя
  • 2015 The Here After as Principal — Тут пасля — галоўная роль
  • 2007 Der Kommissar und das Meer (25 episodes) as Pathologin Ewa — Інспектар і мора — Ева
  • 2007 Der Kommissar und das Meer: Den du nicht siehst (Den du inte ser) as Ewa — Інспектар і мора — Ева
  • 2000 Gripsholm as Frau Andersson — Грыпсхольм — Фраў Андэрсан
  • 1999 Astrid Lindgrens jul as Pippi — Астрыд Лінгрэн — Піпі
  • 1989 Kajsa Kavat — Бойкая Кайса
  • 1970 Pippi on the Run as Pippi Långstrump — Падарожжа з Піпі Доўгаяпанчоха — Піпі
  • 1970 Pippi in the South Seas as Pippi Långstrump — Піпі ў паўднёвых морах — Піпі
  • 1969 Pippi Longstocking as Pippi Långstrump (13 episodes) as Pippi Långstrump — Піпі Доўгаяпанчоха — Піпі
  • 1969 Pippi Långstrump 1 as Pippi Langstrømpe — Піпі Доўгаяпанчоха — Піпі

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990.
  2. Inger Nilsson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Inger Nilsson Bio

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]