Піралахі (пасёлак)
| ||||||||
Піралахі (азерб.: Pirallahı) — пасёлак гарадскога тыпу ў Азербайджане. Уваходзіць у склад Піралахінскага раёна Баку. Размешчаны на востраве Піралахі, які злучаны дамбай з Апшэронскім паўвостравам. Плошча каля 10 км².
Піралахі — літаральна азначае Святыня Алаха, ад слова Пір — святыня / святое месца. У старажытнасці на востраве знаходзілася месца пакланення і паломніцтва. У 1936 годзе востраў і пасёлак перайменаваны ў Арцём-Востраў[2] у гонар рэвалюцыянера Арцёма.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20110930003927/http://azizbeyov-ih.gov.az/ru
- ↑ карта Азербайджана — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).