Пірацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Піраты)
Напад флібусцьераў на іспанскі карабель. Карціна Говарда Пайла, 1905 г.
Пірацкі сцяг

Пірацтва - від разбойства, які прадугледжва ўзброены разбой на моры, а часам на сушы. Пірацтва пачало зараджацца ў антычныя часы, але найболей распаўсюджаным стала ў 17-м стагоддзі. Сёння сустракаецца ў водах Ціхага і Індыйскага акіянаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытныя часы былі багатыя на піратаў, грэчаскіх і рымскіх. Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі, найбольш шматлікімі піратамі сталі вікінгі, якія займаліся рабаўніцтвам у паўночнай частцы Еўропы.

Пасля адкрыцця Амерыкі Калумбам у 1492, вялікія ваенна-марскія дзяржавы таго часу Іспанія і Партугалія пачалі ствараць калоніі ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы. Большасць калоній заснаваных Іспаніяй і Партугаліяй былі арыентаваны на гандаль з Індыяй і Далёкім Усходам. Падпарадкаваўшы мясцовыя народы інкаў, мая, ацтэкаў, іспанцы атрымалі кантроль над іхнімі руднямі каштоўных металаў, як вынік значнае павелічэння багацця Іспаніі.

Іншыя еўрапейскія краіны таксама прыступілі да стварэння сваіх калоній у Карыбскім басейне, дзеля засваення прыродных рэсурсаў Новага Свету. У канцы 16 і ў пачатку 17 ст. утвараюць калоніі такія дзяржавы, як Англія, Францыя і Нідэрланды. У канцы 17-га ст. Данія. Тым не менш, у параўнанні з іспанскімі калоніямі, астатнія былі слаба развітыя.

Суперніцтва паміж калоніямі і імкненне да перавагі гандлю прывялі да частых войн і павелічэння пірацтва. Вялікая класічная эпоха пірацтва прыпала на 1560-я і працягнулася да 1720-х. Найболей паспяховымі для піратаў сталі 1640-я — 1680-я.

Вылучаецца два найболей вядомых месца абітання піратаў: карыбскі востраў Тартуга (пасля 1640) і горад Порт-Роял, што на востраве Ямайка (пасля 1655).

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Нападам піратаў падвяргаюцца ў асноўным буйныя караблі. У 1990-я лічба нападаў складала ў сярэднім каля 200 на год. У 1998 у нападах былі забітыя шэсцьдзесят сем чалавек, усе, акрамя аднаго ў водах Ціхага і Індыйскага акіянаў, на якія прыходзіцца амаль тры чвэрці ўсіх нападаў піратаў.

Піраты звычайна здзейсняюць разбойства ноччу з дапамогай хуткаходных катэраў, якія, як правіла маюць невялікія памеры і застаюцца незаўважнымі для карабельных радараў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]