Пірафіты
Пірафіты — група раслін, устойлівых да ўздзеяння агнём: пажары прарэжваюць іх крону, але спрыяюць іх развіццю, угнойваючы глебу попелам. Самая вядомая з такіх раслін — Dictamnus albus, вядомы пад народнай назвай «неапалімая купіна». Іншыя расліны, якія адносяцца да пірафітаў — Cytisus albus з роду вастракільніца і некаторыя віды дуба.
Некаторыя расліны рэгулярна адчуваюць уплыў пажараў, калі тэмпература кароткачасова павышаецца да сотняў градусаў. Пажары асабліва частыя ў саваннах, у сухіх жорсткалістых лясах і хмызняковых зарасніках тыпу чапараля. Там вылучаюць групу раслін-пірафітаў, устойлівых да пажараў. У дрэў саваннаў на стаўбурах тоўстая корка, насычаная вогнетрывалымі рэчывамі, якія надзейна абараняюць унутраныя тканкі. Плады і насенне пірафітаў маюць тоўстыя, часта адраўнелыя покрывы, якія расколваюцца ад уздзеяння агню.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічны каталог: пірафіты