П’ер Башан
Выгляд
| П’ер Башан | |
|---|---|
| фр.: Pierre Beauchamp | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1631 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | люты 1705 (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | артыст балета, харэограф, музыкант, кампазітар, танцор, балетмайстар |
| Выхаванцы | Michel Blondy[d] |
П’ер Башан (фр.: Pierre Beauchamp; 30 кастрычніка 1631 — 1705) — французскі харэограф, балетмайстар, танцор і кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]П’ер Башан нарадзіўся 30 кастрычніка 1631 года ў Версалі. За свой талент у харэаграфічным мастацтве быў прызначаны ў 1664 г. дырэктарам Акадэміі танца і галоўным інтэндантам прыдворнага балета, а праз некалькі гадоў — балетмайстрам. Башан першым пачаў выпускаць на сцэну дам, да яго жаночыя ролі выконваліся мужчынамі ў жаночым адзенні.
Заслуга яго ў гісторыі танцавальнага мастацтва ў тым, што ён імкнуўся надаць танцам на сцэне больш ажыўлення, разнастайнасці і выразнасці, чым раней, да яго пад балетам разумелі выкананне паваны, гавота ці ўвогуле якога-небудзь карагоднага танца, які ўстаўляўся ў п’есу ў выглядзе інтэрмецца.