П’ер Леско
П'ер Леско | |
---|---|
Pierre Lescot | |
| |
Дата нараджэння | 1515 |
Месца нараджэння | Парыж, Францыя |
Дата смерці | 10 верасня 1578 |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Pierre Lescot[d] |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Парыж, Францыя |
Найважнейшыя пабудовы | Карнавале, Сен-Жэрмен-л’Асеруа, «Фантан нявінных», замак Валеры |
![]() |
П'ер Леско (фр.: Pierre Lescot, 1515, Парыж — 10 верасня 1578, Парыж) — французскі архітэктар і скульптар.
З 1541 па 1544 гады працаваў над унутраным аздабленнем царквы Сен-Жэрмен-л’Асеруа (Saint-Germain-l’Auxerrois). З 1545 — над асабняком Карнавале (Hôtel Carnavalet), замкам Жака дэ Ліньеры. У 1546 годзе па загаду караля Францыска I, Леско пачаў перабудоўваць Луўр (у той час — крэпасць) і зараз яго імем завецца заходняе крыло «квадратнага двара». Праца над будынкам была скончана праз 9 гадоў, у 1555 годзе, пры каралі Генрыху II і стала яркім прыкладам архітэктуры эпохі Рэнесансу ў Францыі.
Таксама да прац П'ера Леско адносяцца «Фантан нявінных» і Замак Валеры.
Леско часта працаваў разам са скульптарам Жанам Гужонам. Быў блізка знаёмы з пісьменнікам П'ерам дэ Рансарам.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Grand Larousse Encyclopédique