П36

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
П36
Паравоз П36 0111 на ст. Орша-Цэнтральная
Асноўныя даныя
Галоўны канструктар Леў Лебядзянскі
Восевая формула 2-4-2
Гады пабудовы 1950, 1953 — 1956
Краіна пабудовы СССР
Завод Каломенскі завод
Усяго пабудавана 251
Краіна эксплуатацыі СССР, Расія, Беларусь, Украіна
Шырыня каляіны 1524 мм
Тэхнічныя даныя
Даўжыня лакаматыва 16 661 мм
Маса парожняга паравоза 120,4 т
Счэпная маса 75 т (№ 1), 72,4 т
Нагрузка ад рухальных восяў на рэйкі 18,1 тс
Канструкцыйная хуткасць 125 км/г
Магутнасць 2 800 — 3 077 л.с.
Cіла цягі да 17,9 т
Дыяметр рухальных колаў 1 850 мм
Дыяметр лятунковых колаў 900 мм
Дыяметр падтрымных колаў 1 050 мм
Ціск пары ў катле 15 кгс/см²
Тып параперагравальніка двухабаротны
Паверхня нагрэву параперагравальніка 131,7 м² (№ 1),
132,1 м²
Плошча каласніковай рашоткі 6,75 м²
Дыяметр цыліндраў 575 мм
Ход поршня 800 мм
Запас паліва 24 т (№ 1), 23,5 т

П36 (паравоз 36-га тыпу, часта ў літаратуры пазначаецца як тып 2-4-2; мянушка — Генерал (за характэрныя каляровыя паласы («лампасы») па баках), часам памылкова — Перамога) — савецкі магістральны пасажырскі паравоз, які выпускаўся Каломенскім заводам з 1950 па 1956 гады. Па магутнасці ён быў эквівалентны паравозу серыі ІС, але меў нагрузку ад восяў на рэйкі не больш за 18 тс, дзякуючы гэтаму мог эксплуатавацца на большасці савецкіх чыгунак, замяніў паравозы серыі Су і прыкметна падвысіў вагу пасажырскіх цягнікоў. Апошні паравоз серыі (П36-0251) стаў для Каломенскага заводу апошнім пабудаваным паравозам.

Насуперак распаўсюджанаму памылцы, паравозам «Перамога» з’яўляецца зусім не П36, а Л. Паравозы серыі Л выпускаліся з 1945 года і першапачаткова (да студзеня 1947 года) насілі абазначэнне серыі П — «Перамога».

П36 у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адзін паравоз П36 экспануецца ў Брэсцкім чыгуначным музеі, другі стаіць на пасажырскай платформе паміж левым і правым бокам Оршы-Цэнтральнай.