РВЗ-6
РВЗ-6 (РВЗ-6М2) | |
---|---|
![]() РВЗ-6М2 у музеі Ніжняга Ноўгарада. | |
Вытворца |
![]() |
Адзінак пабудавана | 6008 |
Год праекта | 1960 |
Гады выпуску | 1960—1987 |
Характарыстыкі | |
Максімальная хуткасць | 64 км/г |
Маса | 16,5 (17) т |
Месцаў для сядзення | 39 |
Поўная змяшчальнасць | 197 (8 чал/м²) |
Нізкападлогавасць | 0% |
Габарыты | |
Каляіна | 1524 мм |
Даўжыня | 14 080 (13 900) мм |
Шырыня | 2596 (2550) мм |
Вышыня | 3148 мм |
База | 6600 мм |
База цялежкі | 1940 мм |
Рухавікі | |
Тып рухавіка | 4 × ДК-259 (4 × ДК-259ДЗ) |
Магутнасць | 31 (43) кВт |
РВЗ-6 (РВЗ-6М2) на Вікісховішчы |
РВЗ-6 — савецкі аднабаковы маторны чатырохвосевы высокападлогавы трамвайны вагон.
Абрэвіятура «РВЗ» пазначае вытворцу вагонаў гэтага тыпу — Рыжскі вагонабудаўнічы завод. Першы прататып вагона РВЗ-6 быў пабудаваны на РВЗ у 1960 г., а ўвосень таго ж года пачалася серыйная вытворчасць гэтых трамваяў. Яна працягвалася да снежня 1987 г. уключна; апошнія гатовыя вагоны былі адпраўленыя са склада РВЗ у пачатку 1988 г. Трамваі РВЗ-6 працавалі ў шматлікіх гарадах Савецкага Саюза, а па стане на жнівень 2014 г. невялікая іх колькасць (58 асобнікаў) працягвае эксплуатавацца ў некалькіх гарадах Расіі і Латвіі.