Рагачова (Архангельская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Рагачова
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 11,6 км²
Вышыня цэнтра
83 м
Насельніцтва
  • 715 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
Код АКАТП
Рагачова на карце Расіі ±
Рагачова (Архангельская вобласць) (Расія)
Рагачова (Архангельская вобласць)
Рагачова (Архангельская вобласць) (Архангельская вобласць)
Рагачова (Архангельская вобласць)

Рагачова (руск.: Рогачёво) — другі па велічыні і значнасці населены пункт расійскага архіпелага Новая Зямля. Тут знаходзіцца ваенны аэрадром Рагачова, на якім з верасня 1972 года дыслакаваўся 63-і гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк.

Пасёлак размешчаны на паўвостраве Гусіная Зямля, за 12 км на паўночны ўсход ад пасёлка Бялуш’я Губа.

Клімат тундравы, тут вельмі холадна на працягу ўсяго года. Па класіфікацыі кліматаў Кёпена — арктычны клімат (індэкс ET). Сярэдняя тэмпература паветра за год складае −4.9 °C, у год выпадае каля 359 мм ападкаў.

Зноскі