Перайсці да зместу

Рагачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рагачы

Самец Lamprima aurata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lucanidae Latreille, 1804

Тыпавы род
Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  114487
NCBI  41105
EOL  2655184
FW  69301

Рагачы́, грабеньчатавусыя (Lucanidae) — сямейства жукоў падатрада разнаедных.

Даўжыня да 11 см. Вусікі 10-членікавыя, каленчатыя, з грабеньчатай булавой. Верхнія сківіцы развітая, з зубцамі, у самцоў многіх відаў нагадваюць рогі (адсюль назва). Лапкі 5-членікавыя.

Налічваецца каля 1000 відаў. Найбольш шматлікія і разнастайныя ў трапічных лясах, жывуць на ствалах дрэў. На Беларусі сустракаюцца алянёк звычайны (Dorcus parallelipipedus), жук-насарог малы, або рагачык аднарогі (Sinodendron cylindricum), рагач сіні (Platycerus caraboides), рагачык сціплы (Ceruchus chrysomelinus), жук-алень (Lucanus cervus) — самы буйны з жукоў беларускай энтамафаўны (даўжынёй да 8,5 см).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Дарослыя кормяцца сокамі дрэў. Лічынкі з мясістым выгнутым целам, вялікай галавой; развіваюцца і кормяцца ў гнілых ствалах і каранях.