Радыцызацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Радыцызацыя (ад слова радыяцыя і лац. «caedere» - забіць) або рацыдававанне — гэта адзін з варыянтаў апраменьвання харчовых прадуктаў, калі доза іанізуючага выпраменьвання, якая выкарыстоўваецца дастатковая для памяншэння колькасці жыццяздольных неспораўтвараючых патагенных бактэрый да такога ўзроўню, што ніводная з іх не можа быць выяўлена пры даследаванні апрацаванай ежы любым з прызнаных метадаў. У большасці выпадкаў неабходная доза знаходзіцца ў дыяпазоне 2-8 кГр. Радыцызацыя можа таксама выкарыстоўвацца тады, калі размова ідзе пра знішчэнне з дапамогай радыяцыі паразітаў накшталт лентачных ці круглых чарвей (гл. Трыхінелёз[en]). У такіх выпадках патрабуецца доза ў дыяпазоне 0,1-1 кГр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Goresline, H.E. (1964). "Tentative classification of food irradiation processes with microbiological objectives". Nature. 204: 237–238.

Гл.таксам[правіць | правіць зыходнік]