Яўген Сямёнавіч Карабкоў
Яўген Сямёнавіч Карабкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 1980 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, таракальны хірург, пульманолаг, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | пульманалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
|
Яўген Сямёнавіч Карабко́ў[1] (4 сакавіка 1923 — 5 верасня 1980[2]) — вучоны ў галіне пульманалогіі, таракальны хірург, доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Сухары (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года[3]. Удзельнік баявых дзеянняў на 3-м Украінскім фронце, вызвалення Венгрыі, Румыніі[3]. Ваяваў у складзе дэсантнай брыгады, у партызанах, трапляў у палон, быў зняволены ў канцэнтрацыйным лагеры ў горадзе Філах (Аўстрыя)[3]. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1957—1958 гг. працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце туберкулёзу, з 1962 г. у Разанскім медыцынскім інстытуце і галоўны ўрач абласнога процітуберкулёзнага дыспансера (з 1963 г.), дзе ён стварыў курс туберкулёзу, затым кафедру інстытута і кіраваў ёй да 1980 года[3].
Памёр Я. С. Карабкоў 5 верасня 1980 г. Пахаваны ў Разані[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Я. С. Карабкоў займаўся пытаннямі хірургічнага і хіміятэрапеўтычнага лячэння туберкулёзу лёгкіх, вывучэннем пабочнага ўплыву хімічных прэпаратаў на арганізм хворага.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- ↑ а б Коробков Евгений Семенович (4.03.1923-05.09.1980) // Медицинский некрополь (руск.)
- ↑ а б в г Коробков Евгений Семёнович // Бессмертный полк Москва. Электронная книга памяти. Архівавана 23 красавіка 2019. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карабкоў Яўген Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 40.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Коробков Евгений Семенович (4.03.1923-05.09.1980) // Медицинский некрополь (руск.)
- История Рязанской Противотуберкулёзной службы Архівавана 23 красавіка 2019. (руск.)
- Коробков Евгений Семёнович // Бессмертный полк Москва. Электронная книга памяти. Архівавана 23 красавіка 2019. (руск.)
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім павеце
- Памерлі 5 верасня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Разані
- Пахаваныя ў Разані
- Выкладчыкі Разанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі БДМУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Фтызіятры Расіі
- Хірургі Расіі
- Пульманолагі Расіі
- Фтызіятры Беларусі