Размовы:Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіў у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання.
Пасля далейшага абмеркавання артыкул быў павышаны да выдатнага (статус прысвоены 28 верасня 2013 года).

Прапаную перанесці артыкул ў Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, так ён дарэчы і называкцца ў спісах ЮНЕСКА. Дый і апісанне ідзе не толькі пра ўласна замак, але і пра ўмацаванні, артылерыю, паркавы комплекс. Разглядаць, напрыклад, паркавы комплекс без замку не сур'ёзна, гэта так сказаць адзінае цэлае.--Павел Петро (размовы) 10:50, 12 чэрвеня 2012 (UTC)

Афармленне зносак[правіць зыходнік]

Можна я аформлю зноскі праз {{sfn}}? Артыкул будзе важыць меней і працаваць з тэкстам будзе прасцей. --Максім Л. (размовы) 20:29, 2 ліпеня 2012 (UTC)

Кніга "Памяць:..." выд. 2002?[правіць зыходнік]

Шукаў гэтае выданне і не знайшоў, яно і праўда 2002 году ці гэта тут памылка друку і трэба ставіць 2001? --Максім Л. (размовы) 11:55, 11 ліпеня 2012 (UTC)

Абраны/добры артыкул[правіць зыходнік]

У Бел-Вікі клясычным правапісам аднайменны артыкул вылучаны ў статус абранага, пры тым ён меншы па памеры, да таго ж і якасць ягоная меней. У чым соль? Можа хто знае, калі катэгорыя абраных артыкулаў з'явіцца і афіцыйным правапісам?--Zmicier P. (размовы) 18:05, 24 кастрычніка 2012 (UTC)

Вы трохі памыляецеся, яго вылучылі як раз на тое, каб пазбавіць гэтага статусу [1], а выбралі яшчэ ў далёкім 2006 годзе [2], калі відаць былі зусім іншыя крытэры. --178.121.54.45 18:59, 24 кастрычніка 2012 (UTC)

Артыкул стаў вельмі цяжкаважным, я бы прапанаваў вынесці паркі ў асобныя артыкулы і тым самым трохі паменшыць памер старонкі --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 06:30, 30 красавіка 2013 (UTC)

Я таксама аб гэтым думаў. Лічу, што гэта добрая ідэя. Было б добра тэкставую частку паменшыць у разы два, захаваўшы пры гэтым выявы. Самі ж радзелы пра паркі трэба захаваць, бо артыкул мае частку "-паркавы". Займуся "аптымізацыяй", калі скончу Мірскі замак.--Павел Петро (размовы) 12:51, 17 мая 2013 (UTC)

Нейтральнасць[правіць зыходнік]

«Вонкава палац выглядаў заўсёды вельмі рамантычна: манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў» – мне здаецца не дужа вікіпедыйны стыль. Аўтарская ацэнка з крыніцы. Ці трэба выдаляць такое? A potato hater (размовы) 09:16, 10 лістапада 2023 (+03)[адказаць]