Размовы:Алексічы (Хойніцкі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сустракаецца таксама варыянт Але́шнікі?[правіць зыходнік]

Гэты варыянт, падобна, існуе адно ў творах І. П. Мележа. Сяло ніколі гэтак не называлася і ў пісьмовых крыніцах форма адсутнічае як бы назва не скажалася ["села Олексичи а Оводовичи”, "село Олексичское” (1552), “…волости… Мозырскои две сельцы на имя Оводовичи и Олекшичи...” (1568), "bona Olexicze et Hliniszcze [Hliniscze]" (1658), "сельцо Алексичи и двор" (1796); Руслан Гародка яшчэ згадваў варыянт Алешыцы http://media.catholic.by/nv/n24/art2.htm, у справе аб дваранстве роду Аскеркаў названыя Алекшыцы сярод уладанняў пана Багуслава Леапольда, гл.: НГАБ у Мінску. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 23 альбо Спадчына. 4/1999. С. 205. Але ніколі не сустракаем Алешнікі.] -Дамінік (размовы) 15:18, 3 мая 2020 (+03)[адказаць]

Гэты варыянт запісаны ў даведніку Лемцюговай — аўтарытэтнай крыніцы, таму і прадстаўлены тут са спасылкай на крыніцу.--Artsiom91 (размовы) 08:35, 5 мая 2020 (+03)[адказаць]

Даведнік, што праўда, аўтарытэтны. Але ў ім і дата ўтварэння Хойніцкага раёна пададзена памылковая (18.12.1926), бо запазычана з "Беларускай савецкай энцыклапедыі" (Т. XI. Мінск, 1974. С. 71; аўтар Ф. В. Ахрэмчык, відавочна, чалавек з райвыканкаму, бо музея яшчэ не было). Ува ўсіх новых даведніках, як і для Брагінскага, Лоеўскага, Рэчыцкага раёнаў, – 8.12.1926. Дата засведчана дакументальна. Эксклюзіўную форму назвы з мастацкага твору ці магчыма ўважаць за варыянт? У згаданым даведніку для вёскі Каранёўка мележаўскія Курані ў якасці варыянту не названыя, а вось Алешнікі для Алексічаў чамусьці з'явіліся. Ужываная людзьмі назва вёскі Маклішча пазначана як варыянт, а форма Моклішча тут стала асноўнай. Свавольства дый годзе! Ці варта тыражаваць відавочныя памылкі, спасылаючыся на аўтарытэтныя крыніцы?.. -Дамінік (размовы) 18:50, 5 мая 2020 (+03)[адказаць]

Асноўны прынцып вікіпедыі — правяральнасць, яна больш важная нават за дакладнасць. Калі ёсць крыніцы, што дапушчана памылка, ці згадваюцца іншыя звесткі ў іншых крыніцах, то ўсё можна падаць у артыкуле. У тых жа энцыклапедыях публікуюцца пералікі памылак. Даты ўтварэння раёнаў і сельсаветаў болей падрабязна асвятляюцца ў адмысловых даведніках, хоць часам нават з іх дапамогах цяжка вызначыць дакладную дату стварэння адзінак. А тое, што канкрэтнаму жыхару вёскі невядома ўжыванне назвы Алешнікі, не можа служыць падставай каб нешта папра,віць у Вікіпедыі. Назвы артыкулаў пра вёскі ў Вікіпедыі ўсе ўзяты менавіта з даведніку Лемцюговай або maps.by\searchate, менавіта каб мець адзіную крыніцу, бо і ўдзельнікі, і розныя выданні і сайты могуць мець уласныя крыніцы і веды, дзесьці пішуць "Красны Акцябр", а дзесьці "Чырвоны Кастрычнік".--Artsiom91 (размовы) 08:58, 8 мая 2020 (+03)[адказаць]

Зразумела. Мусім нагадаць, аднак, што назва Алешнікі (семантыка яе не мае анічога агульнага з Алексічамі) не невядомая "канкрэтнаму жыхару вёскі" (!), а яе ніколі і ніхто, акрамя І. П. Мележа (у трылогіі, не ў побыце), не ўжываў. Так і з формай Мóклішча, створанай для Хойнікшчыны, выключна з меркаванняў этымалогіі ды ў спалучэнні з ўласным жаданнем, Я. Н. Рапановічам (1986) і запазычанай аўтарамі нарматыўнага даведніка (2006). У нас заўсёды была і ёсць у памяці назва Маклі'шча. У польскай форме Mokliszcze і ў расійскай форме Моклище націск на першы склад не мог перамясціцца, бо абедзьве тыя формы залежныя ад беларускай традыцыі. Што да моўных практыкаванняў аўтара найкаштоўнага слоўніка назваў Я. Н. Рапановіча, дык ён і колішнюю прозараўскую Лянтарню/Лятарню (Лянтэрню) запісаў Ліхтэрняй. Мовазнавец пераклаў для беларусаў панскую назву, бо самі яны гэткімі рэчамі не займаліся (як у выпадку з карыяндрам, напрыклад, проста прынялі ўва ўжытак каляндру). Тая "Ліхтэрня", спісаная з нямецкай мовы, была для тутэйшага людства невядомай да часоў беларусізацыі, а і надалей засталася неўспрынятай, – бальшавіцкія перайменаванні бо перашкодзілі. А яшчэ ж здарылася тое, што ў 1835 г. у фальварку Лянтэрня (сёння вул. Чырвонаніўская і Новабудаўнічая ў Хойніках) нарадзіўся Аляксандр Стравінскі, старэйшы брат будучага знакамітага артыста Марыінскага тэатру Фёдара ды дзядзька сусветнай вядомасці кампазітара Ігара Стравінскага. Калі прыняць за пачатковую назву былога пасёлку Чырвоная Ніва Ліхтэрню (Ліхтарню ў напісанні Н. А. Багамольнікавай на падставе слоўніка М. Я. Байкова і С. М. Некрашэвіча (1925), дык ці распазналі б мы тое месца нараджэння? А як бы пасёлак не ператварыўся ў хойніцкія вуліцы і артыкул пра яго трапіў у Вікіпедыю? Жартую, канешне. Але вось жа нарматыўнае "Моклішча" ў Вікіпедыю трапіла... -Дамінік (размовы) 13:01, 8 мая 2020 (+03)[адказаць]