Алексічы (Хойніцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Алексічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
Алексічы на карце Беларусі ±
Алексічы (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Алексічы (Хойніцкі раён)
Алексічы (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Алексічы (Хойніцкі раён)

Але́ксічы[1] (трансліт.: Alieksičy, руск.: Алексичи) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча ці не ўпершыню згаданае ў апісанні Мазырскага замка 1552 года. У ім засведчана, што «села Олексичи а Оводовичи» належалі да Загальскай нядзелі Мазырскай воласці, выконвалі плацёжныя павіннасці ды па чарзе з іншымі нядзелямі розныя работы на карысць замку. Жыхарамі гэтых сёл былі Тацко Батурыч, Іван Гапонавіч, Несын Зеляновіч, Іван Рэвяка, Карп Дзмітрыевіч, Сянько Хількевіч, Сірош, брат яго, Яско, брат яго, Хрол Прыхожы, Іван Ліцвін, Грын Курыловіч, Мішко Багданавіч, Антон Мацоўчыч, Лукаш Прыхожы, Юрко Цімонавіч, Кандрат Хамяновіч, Ігнат, брат яго, Сянько, брат яго. «Дани з них 4 кади и ведро, тивунщины великое и малое 3 ведра, за тивунщиною 2 гроши, приставка а кузня ведро меду, за вощила 7 грошей, за 7 хлебов 3 гроши, за 2 кур грош сокольничого 2 гроши, бобровничого 15 грошей, выкоту 12 гроши, серебра 2 коп гроши, за 7 бобров 5 коп грошей, за 2 куницы 12 грошей, за пол куницы 3 гроша, воловництва пол 7 гроша, намерных 2 гроши, овса 2 ведра; а в слободе до двух лет 75 грошей, а меду пол 3 ведра, а в пустее 2 ведра меду и 40 грошей; всего: 4 кади, 7 ведер, камени 1, 9 коп и 8 грошей и пол гроша…». Акрамя таго сказана, што «село Олексичское» разам з востравам Чорнаўшчынай знаходзілася ў трыманні зямяніна Андрэя Абуха (продка паноў Абуховічаў у Мазырскім павеце)[2].

З сярэдзіны 1560-х гадоў Алексічы — у складзе Мазырскага павета Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, пасля падпісання акта Люблінскай уніі ўлетку 1569 года — Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 10 (20 ліпеня) 1568 года «…тые села Оводовичи (Вадовічы) и Олекшичи, в которых ест служоб деветнадцат и пол…» падараваныя каралём Жыгімонтам Аўгустам у якасці лену зямянам Філону, Паўлу, Кандрату, Сямёну, Іосіфу, Філіпу Круневічам, замест страчаных у ваколіцах Чарнобыля маёнткаў[3].

Пазней прывілеем караля Стэфана Баторыя ад 25 лютага 1585 года дзве часткі Вадовічаў і Алексічаў, што засталіся ад памерлых без нашчадкаў «мужсъкого рожаю» (умова валодання ленам) Кандрата і Іосіфа Круневічаў, аддадзеныя пану Давыду Есману[4].

30 жніўня 1658 года права на ленныя маёнткі Алексічы і Глінішча (лац.: bona Olexicze et Hliniszcze) было пацверджана мазырскаму харунжаму Рыгору Круневічу лістом караля Яна Казіміра[5]. Леннае права на Алексічы 18 сакавіка 1637 года ў Кіеўскім і 18 чэрвеня 1671 года ў Лідскім гродскім судзе пацвярджаў пан Казімір Аляксандр Круневіч. 4 снежня 1721 года запіс на права валодання Алексічамі і Вадовічамі ўнесены ў кнігі гродскія Кіеўскія з падачы ксяндза Войцеха Янкоўскага, міністра Оўруцкай рэзідэнцыі езуітаў[6].

У справе аб дваранстве роду Аскеркаў сказана, што ў 1782 годзе паводле завяшчання пана Багуслава Леапольда сынам ленны маёнтак з вёскамі Новы Двор, Тунеўшчызна, сялом Алексічы і мястэчкам Багуславец дастаўся Фларэнціну, а пасля яго сыну Антонію[7].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Алексічы — у межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павета Чарнігаўскай, потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[8]. У 1796 годзе ў валоданні мазырскага земскага суддзі Фларыяна Аскеркі былі «сельцо Алексичи и двор, местечко Богуслав, село Борисовщина, деревня Туновщизна»[9].

У 1811 годзе маёнтак Новы Двор — уласнасць Юзафа і Антонія, сыноў Фларыяна, Аскеркаў[10]. На 1834 год уладальнікамі названыя Антоні і Брыгіда з Шышкаў Аскеркі. У Алексічах тады было 22 двары са 154 жыхарамі[11]. У 1840-я гады маёнткам Новы Двор завалодалі паны Вінчы. У спісах землеўладальнікаў Мінскай губерні 1876, 1889 гадоў уласніцай названая пані Генрыета, дачка Калікста Вінча, Сушчынская. Паводле спісу 1911 года часткі Новага Двора дзялілі між сабой Зянон, Генрык і Мечыслаў, сыны Гераніма, Сушчынскія.

У паслярэформенны перыяд сяло Алексічы належала да Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1871 годзе ўзведзены новы будынак драўлянай Свята-Мікалаеўскай прыходскай царквы. Метрычныя кнігі ў ёй захоўваліся з 1796 года. Паводле перапісу 1897 года, ў сяле дзейнічалі царква, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасная крама, тры ветракі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З 8 снежня 1926 года Алексічы — цэнтр Алексіцкага сельсавета Юравіцкага, з 8 ліпеня 1931 года Хойніцкага раёна. З 20 лютага 1938 года у складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года ў Гомельскай вобласці.

У 1920-я гады пры землеўпарадкаванні, паводле сведчання Паўла Фёдаравіча Мележа ў лісце да сына, з сяла Алексічы былі ўтвораны тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва і Рабец[12]. У 1931 годзе арганізаваны калгасы «Камунар» і «Пралетарый», дзейнічалі 3 кузні і 2 ветракі.

У жніўні 1942 года акупанты спалілі ў Алексічах 123 двары, знішчылі 366 чалавек. На фронце загінулі 58 жыхароў вёскі.

У 1959 годзе — у складзе калгаса «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Глінішча. На той час існавалі пачатковая школа, клуб, бібліятэка, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1885 год — 31 двор, 211 жыхароў; 1897 год — 67 двароў, 475 жыхароў.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 76 двароў, 587 жыхароў ў сяле Алексічах, 1 двор, 15 жыхароў у фальварку Новы Двор[13]; 1959 год — 390 жыхароў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. У творах І. П. Мележа ўжытая назва Але́шнікі, семантычна адрозная ад гістарычнай назвы Алексічы
  2. Архив Юго-Западной России (АрхивЮЗР). Ч. VII. T. I. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 636—637, 644
  3. Литовская метрика. Книга записей 51 (1566—1574). — Вильнюс, 2000. С. 177—179
  4. Метрыка ВКЛ. Кніга запісаў 70. (1582—1585). Падрыхт. А. А. Мяцельскі. — Мінск, 2008. С. 246—247
  5. Metryka Litewska, Księga wpisów Nr. 131. Opracował Andrzej Rachuba. — Warszawa, 2001. S. 157—158, 234
  6. АрхивЮЗР. С. 222—225
  7. НГАБ у Мінску. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 71адв.
  8. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  9. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  10. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 171
  11. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 347. А. 1408, 1416—1423
  12. http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=4591
  13. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 3, 50
  14. Сярод іншых добраў пад назвай Новы Двор у выданні «Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich» (Warszawa, 1886. T. VII. S. 293—300) для Рэчыцкага павету згаданы толькі гэты маёнтак паноў Сушчынскіх, угоддзі якога складалі каля 86 валок (S. 296).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]