Размовы:Алена Ярмаловіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ермаловіч --JerzyKundrat 13:57, 26 снежня 2011 (UTC)

Не, менавіта Ярмаловіч [1], нават па-рускі [2] --Gruszecki 19:26, 10 лютага 2012 (UTC)
Спадар Gruszecki, не можа яна быць «ЯрмалОвіч» па-беларуску. Непісьменнасць паспартыстаў не з'яўляецца падставай для каверкання прозвішчаў: сустракаў у жыцці людзей, у якіх у пашпарце было прозвішча "КаледА" (па-беларуску). Яна ці ЕрмалОвіч, ці ЯрмОлавіч. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:45, 3 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ігар Барысавіч, пытанне правапісу ўжо ўздымалася тут, і, здаецца, усе пагадзіліся што Ярмаловіч можа быць. Калі ласка, пачытайце і разбярыцеся. Калі нешта незразумела ці Вы нязгодны, то можаце спытаць тут або на форуме.--Artsiom91 (размовы) 13:33, 3 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Будзем лічыць канкрэтна гэту жанчыну выключэннем з правілаў. Ясна, што Міколу Ермаловіча пераносіць не трэба. З гэтым Вы згодныя, Арцём? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:43, 3 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Ігар Барысавіч, вядома, Міколу Ермаловіча трэба пісаць праз "Е" і не інакш. З Аленай Ярмаловіч сітуацыя іншая, але я не стаў бы казаць, што гэта выключэнне з правілаў. Проста так пішацца ў адпаведнасці з іншым пунктам правілаў (пункт 5, пра які гаворылася ў абмеркаванні). З Аленай сітуацыя праблемная тым, што ёсць падобнае прозвішча Ермаловіч (так, гэта два розных прозвішчы). Пэўна, перанос Ярасла́ўЕрасла́ў Вы не будзеце прапаноўваць, хоць тут таксама другі склад перад націскам.--Artsiom91 (размовы) 14:02, 3 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Мяркую, тут дакладна памыляцца не будуць: [3], [4] --Gruszecki (размовы) 18:50, 3 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]