Размовы:Алонец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Назва[правіць зыходнік]

Вельмi дзiўна тое, як стаiць нацiск у гэтым артыкуле. Бо нiхто ў гэтым горадзе не называе яго з нацiскам на другi склад, толькi на апошнi (на Е). Варыянт "Алонец" iснаваў раней, але даўно не ўжываецца. Таму назва павiнна быць менавiта Алане́ц. I раён таксама Аланецкi.--Medved' (размовы) 14:13, 22 сакавіка 2018 (MSK)

У Беларусі таксама ёсць гарады Каменец і Лунінец, і магчыма не ўсе іх жыхары ведаюць, што націск ставіцца на першы склад. Напісанне "Алонец" згодна з БелЭн, іншыя аўтарытэтныя крыніцы невядомы — калі з’явяцца, тады можна будзе абгрунтаваць перанос. З варыянта "Аланец" ёсць перасылка і ён пазначаны ў артыкуле, таму праблем не павінна быць.--Artsiom91 (размовы) 14:27, 22 сакавіка 2018 (MSK)