Размовы:Велікалуцкі сельсавет

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Да 1957 года Баранавіцкі раён зваўся Навамышскім. Ці трэба ствараць адмысловую катэгорыю (Былыя сельсаветы Навамышскага раёна)? --Igro by (размовы) 12:13, 22 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Вялікай неабходнасці няма, нарпыклад для Каралінскага раёна катэгорый асобна ад Ельскага не ствараецца. Аднак тут, улічваючы што разам з Навамышскім існаваў Гарадзішчанскі раён і скасаваны ў 1954 сельсаветы ніколі ў Баранавіцкім раёне не былі, можна і падзяліць. Таму як хочаце, але калі ствараць катэгорыю, то варта яе дадаць ва ўсіх адпаведных артыкулах.--Artsiom91 (размовы) 12:41, 22 снежня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй за адказ. Катэгорыі зраблю. --Igro by (размовы) 13:13, 22 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Дакладнасьць[правіць зыходнік]

«17 лістапада 1959 года сельсавет быў пераіменаваны ў Велікалуцкі сельсавет». А адкуль гэтыя зьвесткі? --Ліцьвін (размовы) 19:51, 27 жніўня 2019 (+03)[адказаць]

Пытанні да ўдзельніка Igro by, які дадаў гэтыя звесткі. Дарэчы, па-беларуску правільна пісаць "перайменаваны", а не "пераіменаваны".--Artsiom91 (размовы) 20:11, 27 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
Простая лагічная выснова — згодна з энцыклапедыяй «Гарады і Вёскі» і з архівамі (па спасылцы) 1940 года вёска Вялікія Лукі была цэнтрам сельсавета, які ў 1959 і атрымаў сваю належную назву. Наконт перайменаваны - шчыра думаў, што гэта тарашкевіца, выпраўлю --Igro by (размовы) 13:01, 28 жніўня 2019 (MSK)[адказаць]
На жаль, але ў ГВБ зьвесткі пра перайменаваньне адсутнічаюць. Таму цікава даведацца ў якіх архівах гэтая інфармацыя зьмяшчаецца, бо ў афіцыйным даведніку адпаведнае перайменаваньне незафіксаванае. --Ліцьвін (размовы) 03:20, 30 жніўня 2019 (+03)[адказаць]