Каралінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралінскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Каралін
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 5 лютага 1931

Каралі́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Каралін.

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Анзельмаўскі, Багуціцкі, Ельскі, Засінцаўскі, Кармянскі, Качышчаўскі, Кузьміцкі, Рамязоўскі, Санюкоўскі, Скародненскі, Старавысокаўскі. 24 верасня 1926 года Анзельмаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыяльны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Махнавіцкі і Мялешкавіцкі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. У 1929 годзе Анзельмаўскі нацыянальны сельсавет перайменаваны ў Роза-Люксембургскі нацыянальны нямецкі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 5 лютага 1931 года Каралін перайменаваны ў Ельск, раён перайменаваны ў Ельскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).