Размовы:Галоўная старонка/2007-2010

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі 59 130

Шаблоны і катэгорыі

Я думаю, што не з'яўляецца сакрэтам той факт, што ў нашай Вікіпедыі няма ладу ў шаблонах і катэгорыях. Прапаную выправіць гэтую недакладнасць якім-небудзь агульным праектам. Спадзяюся, што прыклаўшы сумесныя намаганні мы зробім гэтую работу быстра, якасна і дакладна. Хомелка 07:36, 23 Кастрычнік 2009 (UTC)

Я толькі за! Спадарыня Хомелка, давайце прапановы :)--***Гарадзенскі*** 12:58, 23 Кастрычнік 2009 (UTC)

Архівы (як архіваваць): май 2007

Увага зарэгістраваным vkontakte.ru!

На сайце vkontakte.ru з'явілася суполка прысвечаная Беларускім Вікіпэдыям, якая мае назву "Вiкiпедыя_Вiкiпэдыя_Wikipedyja". Калі Вы там зарэгістарваны, то ласкава запрашаем прыняць у ёй удзел! --80.94.174.135 14:55, 17 Люты 2009 (UTC)

Правапic

Улады запланавалi новую рэформу правапicу. Як гэтая рэформа адаб'ецца на Вiкiпедыi?--Яўген Літвін 17:54, 4 Жнівень 2008 (UTC)

Новыя правілы ўжо зацвержаныя (падр. http://libelli.narod.ru/misc/rules.htm ), пачнуць дзейнічаць з 2010, тады і будзем імі карыстацца, так я думаю. Змест, які ўжо ёсць паправім паводле новых правілаў. --Максім Л. 18:01, 4 Жнівень 2008 (UTC)
Ну, і ўсё ж не "ўлады", а Ін-т мовазнаўства НАН. Дэпутаты, фактычна, толькі зацверджвалі. Yury Tarasievich 19:02, 4 Жнівень 2008 (UTC)

Тады будзе тры беларускіх Вікіпедыі.--93.84.47.127 18:46, 19 Верасень 2009 (UTC)

Закрытие

На мете, наконец-то, принято решение о закрытии сибиропедии --Aleksandrit 15:06, 19 September 2007 (UTC)

I am not Russian (nor Siberian), but your information was incomplete as follows: your Russian Wikipedia will be also closed in 2009, and even the main English Wikipedia will be surely closed in September 2010; this is the supreme GOD's decision, and it cannot be stopped by any mortal's outvoting ! Yours sincerely Ψ A. J., October 2007

Purpose of Wikipedia

Hi, and sorry for writing in English. One of the be.wp users (Удзельнік:Sergii-rachmonov) seems to have misunderstood the purpose of Wikipedia and has started asking users of other Wikipedias to translate some parody that has nothing to do with an encyclopedia. I hope this is not the typical behavior at the Belarusian Wikipedia. The space of this project and its users' time are not supposed to be used for playing. Please take appropriate measures. --AdiJapan 03:44, 16 Чэрвень 2007 (UTC)

Okay, no problem and thank you for your concern. The user in question is from Brasil, and he is registered in several wikis. I wouldn't make a big deal of it, though. He's free to ask, and everybody is free, e.g., to ignore. By now, I don't see people everywhere hurrying to fulfil the request, or, alternatively, trying to ban him from publishing this English parody -- even in Russian wiki. :)) Yury Tarasievich 08:21, 16 Чэрвень 2007 (UTC)
Why you aren't nice guys, as the ukrainians? They loved my parody! But belarussians, i don't know... I think you want to be russian, but you can't! You are belarussians, be proud of it! Nothing against belarussians, but you must have a lot of sense of humor! You can ban me because of this, i don't worry. But you must have a good motive, and not this post. Sergii-rachmonov 12:43, 17 Чэрвень 2007 (UTC)
Ah, but you can't blame us if nobody's interested. Anyway, if you wanted free translation of poetry, you could at least say you love us, like you love Poles and Ukrainians, y'know. Cheers. Yury Tarasievich 13:13, 17 Чэрвень 2007 (UTC)
If you don't want to help me, at least you can say "sorry, but I can't". I'll understand. But I think that we don't need this exposion for booth parts. We can decide it "discretly"! And sorry if you feel offended, it was not my intention, I like all slavic people! Sergii-rachmonov 00:21, 18 Чэрвень 2007 (UTC)
Wow that Sergii guy should be banned if hadn't already. Belarusians are beautiful people. --130.208.78.129 12:02, 26 Люты 2009 (UTC)

Дызайн старонкі

Я не ўпэўнены, што новы дызайн лепшы чым стары.... Я б нават сказаў "горшы". Мо вярнуць усё як было? Ці хаця б прыдумаць штосьці 3-ае

Ну... Зменены былі дзве рэчы адносна значныя:
  1. выклад па гарызанталі 50:50 зменены на 60:40
  2. зверху зняты нязручны для чытання, і моцна "белаплямны" разварот на ўсю паласу, пастаўлены ў 40% калонку справа
... і дзве адносна нязначныя
  1. нязначна — вертыкальныя валасяныя лінейкі
  2. нязначна — 2 замест 3 пунктаў у гарызантальных лінейках
Рэшта, не лічачы выймання вечна пустой працы тыдня, засталася як была. То што тут канкрэтна выклікае непрыйманне — асабіста я таксама за "нешта трэцяе", але тымчасам трэба таксама мець нейкі выгляд? Yury Tarasievich 13:24, 2 Жнівень 2007 (UTC)
Вось якраз з-за адсутнасці белаплямнага развароту гэта усё вельмі лева выглядае. Нават калі б гэты разварот скараціць да фразы "Вітаем Вас у Беларускай Вікіпедыі" - гэта было б нашмат лепей. А так на карыстальніка без усялякага уступа і тлумачэння адразу навальваецца змест плюс уціснутае ў адзін невялікі боксік тлумачэнне "што, дзе і як". Прычым гэтае тлумачэнне (якое лічыцца ўступам, бо ніякага іншага ўступа няма) стаіць вельмі па асобку (мне здаецца, што такое бачанне ўзнікае з-за таго, што паміж эмблемай у левым верхнім куце і ўводзінамі ўціснуты вялізны блок, не маючы да іх дачынення).

PS: Я гэта пісаў не як эксперт, а як "прадвінуты карыстальнік", больш кіруючыся сваімі адчуваннямі. --Astap 22:20, 5 Жнівень 2007 (UTC)

Дык вельмі слушна напісана, асабліва пра сэнсавы разрыў. Сапраўды, я там гэта парушыў. І добра што з пазіцыі карыстальніка, бо для каго мы працуем. :)
Вярнуў тытул, думаю зараз прыймальна. Таксама трохі перафарматаваў боксік — пад актуальна існуючы там матэрыял. Yury Tarasievich 06:55, 6 Жнівень 2007 (UTC)

Для чайников

Я прошу создать раздел белорусскай википедии для чайников

Што канкрэтна ён мусіць утрымліваць? Пачаткі рэдагавання, добры стыль пісання артыкулаў, базавыя тэгі, апісанне тэхналогіі Вікі? Чакаем на адказы:) Mienski 11:58, 11 Верасень 2007 (UTC)
Ўсё гэта і больш
Як мага больш усяго і без хлеба, тут змест што трэба і спробы пачаць, але пакуль... відаць для/да стварэння свайго можна карыстацца з тарашкевічаўскай (be-x-old:Вікіпэдыя:Як стварыць новы артыкул, be-x-old:Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існуючы артыкул, be-x-old:Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне) або гэтым з рувікі (не ўсё мне там падабаецца, але пакуль да свайго рукі не дайшлі, то і на чужое не скардзіся). --MaximLitvin 12:17, 11 Верасень 2007 (UTC)
Буду пользаваться руссой ссылкой.

Галасаванне па геаграфичных назвах у рускай Вiкi

ru:Википедия:Голосования/Именование статей о географических объектах#2.2. Государства, в которых русский язык является официальным

Лацінка

Чуў пра афіцыйную беларускую лацінку. Трэба ўводзіць падтрымку лацінкі тут. Горш не стане -- 195.50.1.122 10:21, 30 Красавік 2008 (UTC)

Гэта вось гэтая? А "тут" яна нашто? Якія праблемы гэтым вырашаюцца? Yury Tarasievich 11:31, 30 Красавік 2008 (UTC)
Не-не, нешта праскоквала у бай_мове, што зацвердзили афицыйную лацинку етц, што там славацкае л етц. Не чули? -- 82.209.225.33 19:15, 30 Красавік 2008 (UTC)
Яна. Праблемы кшталту "хай квитнеюць сто кветак" лёгка вырашацца. Канкрэтней - дзеля разнастайнасци; дзеля лягчэйшага засваення невядомых бел. энцыклапедыстыцы ул.имёнау (чыт. -дзеля лёгкага аутаматычнага закидвання артыкулау). Прыклад: робат закинуу "New Jersey", пераводзим у кирылицу "Неу Ерсэы" (пазначыушы, што англ.мова), а потым пишам побач "Нью Джэрси", кали такая назва ужо была прыйшла у мову. Бясспрэчна, разумею, гэта добрая авантура.--82.209.225.33 19:23, 30 Красавік 2008 (UTC)
Гэта толькі для беларускіх геаграфічных назваў у мясцовай картаграфічнай прадукцыі. А, напрыклад, для бібліяграфіі і падобнага ў нас існуе ІСО 9 (ён жа — міждзяржаўны ГОСТ 7.79). Як ужо наогул нешта такое рабіць, то на базе ІСО 9. Але... асабіста мне здаецца, што спажыўца на такое няма або вельмі мала. Вы запраграмуйце падтрымку, ці што, пакажыце макет тэхнічнага развязання. Дарэчы, пакажыце, якім чынам ад вашага развязання карыстальнікі кірыліцы *не* пацерпяць шкоды ў карыстанні. А так, што разважаць над нічым? :) Yury Tarasievich 20:02, 30 Красавік 2008 (UTC)
Карацей, калі я напішу падтрымку, тое і сцяг мне ў рукі? -- 82.209.225.33 11:45, 1 Травень 2008 (UTC)
Гэта ж лацінка толькі для транслітарацыі назваў на картах. --Максім Л. 13:25, 1 Травень 2008 (UTC)
Беларуская Вікіпедыя не з'яўляецца рэкламай шматлікіх маргінальна-філалагічных плыняў--Аляксандр Сакалоў 15:45, 30 Красавік 2008 (UTC)
...і іншых маргінальных плыняў таксама - JerzyKundrat 18:42, 30 Красавік 2008 (UTC)
Чаму?--Аляксандр Сакалоў 05:42, 1 Травень 2008 (UTC)

Дзень у гісторыі

А чаго паказваецца 7 траўня на Галоўнай старонцы, а не 9 траўня? 80.94.230.114 09:51, 9 Травень 2008 (UTC) (Mienski)

Пачысціце свой кэш (Ctrl+F5). --Максім Л. 11:50, 9 Травень 2008 (UTC)

Macedonian Wikipedia

Hello. Can you please add the Macedonian Wikipedia to the list of other languages? Macedonian is related with Byeloruskaya. Thanks a lot. Regards--MacedonianBoy 12:32, 23 Жнівень 2008 (UTC)

лічыльнік здох

Лічыльнік здох ужо даўненька, відаць пасля апошніх эксперыментаў распрацоўшчыкаў, бо відавочна пераваліла ўжо за 13,5 К. --Максім Л. 08:40, 28 Верасень 2008 (UTC)

Працаваць працуе, але заглынуў такі артыкулаў 250-300. --Максім Л. 06:32, 7 Кастрычнік 2008 (UTC)

Артыкулы пра агучаныя па-беларуску фільмы, зробленыя для канала "Белсат"

Прывітанне! Ёсць ідэя выкладваць на Вікіпедыю міні-артыкулы пра фільмы, агучаныя па-беларуску для канала "Белсат". З мінімальнымі звесткамі, без асаблівых прэтэнзій на паўнату ці апісанне зместу. Разумею, што ў іншых краінах такі прынцып адбору фільмаў для напісання артыкулаў быў бы досыць смешны, але ў сілу пэўных абставін... Як лічыце, вартая справа? Калі так, то як пазначаць, што менавіта "Белсат" у пэўным годзе выканаў агучку? Спецыяльнай катэгорыяй? Асобным раздзелам пра беларускі пераклад? Неяк іначай? Таксама ёсць для кожнага з гэтых фільмаў кароткае summary пра фільм. Праблема ў тым, што гэтыя summary складзеныя адумысля для анансавання перадачаў у эфіры, значыць, часта маюць не інфармацыйны фармат, але "заахвочвальны". Ці варта дадаваць такую інфармацыю ў артыкул? Ці толькі пакінуць базавыя шаблонныя звесткі, якія ёсць для ўсіх фільмаў (год, рэжысёр, акторы і г.д.)? Дзякуй за парады. Mienski 20:50, 6 Кастрычнік 2008 (UTC)

Пішыця :) назвы можна паравіць у працэсе, а катэгорыя мо "Фільмы па-беларуску/з беларускай агучкай" ну і "Белсат" вядома. --Максім Л. 06:31, 7 Кастрычнік 2008 (UTC)
Але наколькі дарэчнай будзе катэгорыя "Белсат", напр., для фільма "Малхолэнд драйв" ці "Эфект матыля" ці "Дзённік матацыкліста"? Тэарэтычна, "у глабальным маштабе" гэта дзіўна. Mienski 07:05, 7 Кастрычнік 2008 (UTC)
А зрабіце так: "Беларускае агучванне, Белсат". Yury Tarasievich 08:41, 7 Кастрычнік 2008 (UTC)

Фармат і дызайн Галоўнай старонкі

Відавочна, ёсць кансалідаванае меркаванне, што Галоўную старонку варта перафарматаваць.

Згаджаюся што, адсылка да be-x займае шмат месца, дастаткова калі яна будзе ўгары сярод інтэрвікі.

Дзень у гісторыі хоць і адняў у нас шмат часу, але яшчэ не так завалены, каб яго перасоўваць у нейкае адмысловае месца. Варта было б толькі па пэўных датах павыдаляць малазначныя чырвонакаляровыя запісы ды дабівацца аднастайнасці фармату запісаў. Пра Беларускі каляндар Максім Л. сказаў слушна, але замяніць адно другім (прынамсі зараз) немагчыма.

Ідэя пра выбраны артыкул на першай старонцы мне па-ранейшаму падабаецца, чакаю меркаванняў калег.

Мяркую ўсёж менавіта адміністратары возьмуць на сябе асноўную працу па ўнясенню змен на Галоўную старонку. Хацелася б, каб толькі словамі мы не скончылі і зрабілі сякія-такія справы.

-- JerzyKundrat 08:47, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)

Адміністратары змяненні зробяць, але добра было б, для пачатку, убачыць макет таго, што прапануецца (традыцыйна такія прапановы размяшчаюцца ў удзельніцкай прасторы назваў). Yury Tarasievich 12:22, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Ідэю «выбранага артыкула» падтрымліваю, паспрабаю распачаць макет галоўнай, але думаю, што добра было б каб кожны паспрабаваў--***Гарадзенскі*** 16:59, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Магчыма, лепей не "выбраны артыкул", а "ці ведаеце вы, што". Па-першае, гэта больш рэалістычна. А па-другое, бачу шкоднасць канцэпцыі выбраных артыкулаў -- неапраўданы рост аб'ёму тэкстаў-прэтэндэнтаў (і дубляж інфармацыі, і неэнцыклапедычная форма зместу) і стымуляцыя "ўласніцтва" артыкулаў. Yury Tarasievich 17:27, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
"Беларускі каляндар" шмат часу не возьме, за некалькі гадзін можна нарабіць выпускаў на 3-4 тыдні наперад, трэба толькі вызначыцца з новым/старым стылем і з фарматам, ці будзе раздзел "тым часам у свеце" для найзначнейшых падзей, прыкладам адкрыцця Амерыкі (так напр. у літоўскай Віксе), ці трэба "народны каляндар" і інш. Штодзённыя копіі Гал.ст. нідзе не захоўваюцца, праблем з пустым раздзелам "Дзень у гісторыі" не будзе. Пра "выбраны артыкул" баюся будзе ён прафанацыяй, як у нашых сяброў ці ў РуВікі, дзе гэныя артыкулы не адрозніваюцца значнай якасцю, але лічацца выбранымі, ды і трэба ж выпрацаваць крытэрыі, выбіраць даволі часта -- займацца гэтым. Прынцыпова я не супраць, але нават кандыдаты у выбраныя ў галаву не ідуць. З be-x насамрэч хопіць інтэрвіксаў. Што да тэхнічнай працы, праўда што я не пісаў Гал.ст., думаю пакінуць там толькі адну вертыкальную рысу і ўпісаць/змяніць упісаныя шаблоны будзе не вельмі цяжка (не сваімі рукамі тым больш :)), галоўнае прыйсці да кансэнсусу па змесце. --Максім Л. 18:17, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Паўтаруся з прапановай "Ці ведаеце што" -- па-мойму, цалкам рэалістычны дадатак да Першай старонкі? Yury Tarasievich 18:52, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Чаму не, калі ўжо пачынаем варушыць вуллі. --Максім Л. 19:01, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Я таксама за, а што з выбранымі артыкуламі? мо што і атрымаецца?--***Гарадзенскі*** 19:08, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Думаю, калі такі рабіць гэты раздзел, трэба выбраць ад 100 (одэр 200-300 унд мэр) артыкулаў, каб шаблон аднаўляюся з кожнай загрузкай Гал.ст. або праз пэўны час, напр. 15-30 хв. (бачыў падобнае з выявамі на ru:Портал:Кулинария), ну і дадаваць у гэты спіс па меры з'яўлення вартых. Каб была ратацыя, а не балота па месяцу ці болей. А? --Максім Л. 19:29, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Вох, не заводзіць бы гэтага... Бо якія аб'ектыўна крытэры могуць быць? Гэтая спакуса заканамерна скончыцца пустым надзіманнем аб'ёмаў тэкстаў. І не крані потым. У англійскай так, і ў нас так будзе. Yury Tarasievich 19:38, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Вокс популі, хаця і разумею, вядома, што дабром не скончыцца -- ёсць досвед з Пятром I, праўда, лёс англійскай нам не пагражае, але з крытэрыямі сапраўды цяжка. --Максім Л. 19:56, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Англійскія мільёны не пагражаюць, а шматслоўныя "цагліны" -- так. На жаль, гэты працэс заканамерны. Замест структурызаванага асвятлення тэмы пачынаецца набіванне ў тэкст усяго, што хоць як закранае, і белетрызацыя. Вынік -- школьны "курсавік", і можа, нават, твор паліграфічнага мастацтва, але не артыкул энцыклапедыі.
Мне, напрыклад, значна больш карыснымі здаюцца "вашыя" зборкі актуальных кантраверсій па літоўскіх і рускіх князях, або "мае" лексікаграфічныя кампіляцыі. За гэтым я ўжо хаджу менавіта сюды. Па-мойму, рэальнае дасягненне.
А вось беларускі каляндар -- як наконт святцаў? Тэма заблытаная, але таксама магло б быць карысным? Толькі каб загадзя цвёрда стандартызавацца наконт крыніц (sic!) і календароў. Yury Tarasievich 20:12, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Вядома, не хацелася б "недатыкальнасці" (гэта і супраць правілаў), мастацкасці ("сцяжын лёсу", "промняў душы" і інш. хуху), апісанняў кніг ў арт. пра пісьменнікаў і пад. Праўда, думаю гэта не залежыць ад "выбранасці", патрабаванне навуковага стылю ёсць, а артыкулы у іншым стылі нават у кандыдаты не пускаць, без ніякіх абмеркаванняў, а ў ужо выбраных адкатваць такое. З народным календаром, відаць, пагарачыўся я, сапраўды ў Васілевіча ў асноўным праваслаўныя святцы з апісаннем народных звычаяў звязаных з рэліг.святамі. Трэба святцы ўпісаваць як прав., так і катал. (іначай "народ нас не зразумее"), толькі дзе іх поўныя узяць, а народныя звычаі як дадатак, спасылкай на адпаведны артыкул, а пакуль прыбяру "народнае". --Максім Л. 21:32, 16 Кастрычнік 2008 (UTC)
Во-во. Ужо зараз відно, якія рэсурсы з'есць толькі арганізацыя і ўтрыманне такога падраздзелу, як выбраны артыкул. А наконт якасці выніку, то мы маем справу з людзьмі, -- заканамерна, што станецца энтрапія. Атрымаецца пагаршэнне якасці і новы раздзел, які запатрабуе працы менавіта па напаўненні яго. Yury Tarasievich 05:54, 17 Кастрычнік 2008 (UTC)
Поўныя святцы, што тыя, што тыя, можна і папяровыя купіць, не такія вялікія грошы. Толькі трэба пытацца, каб не купіць спрошчаных, "для каляндарыкаў". Праваслаўныя дык вельмі аб'ёмныя. Yury Tarasievich 05:54, 17 Кастрычнік 2008 (UTC)

У кожным выпадку варта замяніць у шапцы спасылкі на "рэгулярныя" артыкулы (беларуская мова, вікіпедыя) на спасылкі на артыкулы "нарматыўныя", у прасторы назваў праекту (Вікіпедыя:). Г.зн., у 1-м з іх -- яўнае ўказанне на тое, што беларуская мова як у кадыфікацыі 1959, а тарашкевіцы не тут, а там; у 2-м -- на тое, што вікіпедыя -- моўны раздзел агульнага праекту пад фондаўскім кіраўніцтвам. Yury Tarasievich 21:57, 17 Кастрычнік 2008 (UTC)

Сённяшнія праўкі ГС

Трохі нечакана, але мне здаецца, што тут знойдзены правільны стыль (маючы на ўвазе фіялетава-таніраваныя значкі разам з аднатонна-шэрым штрых-пункцірам). У гэтым напэўна нешта ёсць, каб працаваць далей у гэтым кірунку.

Вось толькі зараз зусім перастаў падабацца тэматычны паказальнік (той, што 2х4 блокі). Можа, выкінуць з яго значкі, усё перарабіць на "кулі", без значкоў і зрабіць яго макс. у 2 калонкі?? Yury Tarasievich 21:12, 10 Лістапад 2008 (UTC)

"Нечакана" мякка сказана, так не робяць, тым больш мякка кажучы сыры варыянт. Адкаціць адназначна. --Максім Л. 07:10, 11 Лістапад 2008 (UTC)
Чаму ж. Пачатковыя змяненні каляровай схемы -- на час маёй рэплікі -- лічу вельмі ўдалымі -- ненавязліва і элегантна. Далей ужо зрабіўся "дызайн дзеля дызайна", гэта так. Yury Tarasievich 07:22, 11 Лістапад 2008 (UTC)
Вядома, гэта сыры варыянт. Яшчэ трэба падумаць аб фарматаванні, хаця колер, на мой сціплы густ, нядрэнны. LexArt 06:18, 12 Лістапад 2008 (UTC)


Дата

Спадарства а чаму гэта бягучая дата паказаецца 12.11?

Паспрабуйце пачысціць кэш Ctrl+F5 -- JerzyKundrat 06:19, 14 Лістапад 2008 (UTC)

Колькасць

яшчэ учора больш за 19тыс артыкулау.Чым поясныць гэтае поменьшенне?

Апошнімі днямі вандал заліваў стабы калязямных аб'ектаў, цяпер іх выдалілі. --Максім Л. 11:43, 21 Лістапад 2008 (UTC)

Вікі-сустрэча ў Мінску

Прапануецца тут. Pessimist2006 08:01, 17 Чэрвень 2009 (UTC)

Small request

Hello! I am a Polish wikipedian and I would like to ask you for writing a new article about former Polish President who won the Nobel Peace Prize in 1983 – Lech Wałęsa. I have looked for his article in your Wikipedia but without success. Polish Wikipedians will be grateful for your help. Thank you so much in advance! PS article in English you can find here. Best wishes from Poland, Patrol110 21:00, 21 Верасень 2009 (UTC)

Памылковая інфармацыя пра be-x-old на галоўнай старонцы

Папраўце, каліласка, інфармацыю пра тарашкевіцкую Вікіпэдыю на галоўнай старонцы. Be-x-old не зьяўляецца "Серыяй праектаў у альтэрнатыўным варыянце беларускай мовы ("тарашкевіца" розных варыянтаў і пад.)", а арыентуецца толькі на нармалізацыю беларускага клясычнага правапісу ўзору 2005 г. (Глядзі be-x-old:Вікіпэдыя:Правапіс). Дзякуй! --Czalex 11:06, 18 Кастрычнік 2009 (UTC)

Папраўленае вызначэнне пададзена згодна з "Кампендыумам" (Мн., 2003). Арыентавацца на groupspeak (г.зн. называць нешта такое "класічным") мы не можам. Yury Tarasievich 18:00, 18 Кастрычнік 2009 (UTC)

фраза "розных варыянтаў і пад." мяне якраз не задавальняла ў першую чаргу. Дзякуй за праўку! --Czalex 20:14, 18 Кастрычнік 2009 (UTC)

Некаторыя змены

Прапаную ўнесці змены ў стр-ру раздзела Культура на Гал. старонцы:

Архітэктура • Музыка • Літаратура • Выяўленчае мастацтва • Спорт

замест:

Архітэктура • Мовы • Музыка • Літаратура • Жывапіс • Графіка • Поп-культура --JerzyKundrat 11:08, 15 Снежань 2009 (UTC)

Можна рабіць! Mutz 13:12, 15 Снежань 2009 (UTC)
Сімвал голасу «за» За --Максім Л. 13:17, 15 Снежань 2009 (UTC)
Сімвал голасу «за» За --**Гарадзенскі** 22:05, 16 Снежань 2009 (UTC)
Сімвал голасу «за» За --Cesco 23:06, 16 Снежань 2009 (UTC)

Дык зробім нарэшце праўку? --JerzyKundrat 14:48, 17 Снежань 2009 (UTC)

Праўце. Думаю дастаткова, выказалася "за".--**Гарадзенскі** 17:56, 17 Снежань 2009 (UTC)
Адкрыў для правак удзельнікаў са стажам. --Максім Л. 10:57, 18 Снежань 2009 (UTC)
Зрабіў праўкі. --Максім Л. 11:06, 18 Снежань 2009 (UTC)

18.02.2010

На Галоўнай старонцы выпраўце, калі ласка, не Надзея АртАмовіч, а Надзея АртЫмовіч. Дзякуй!

Шэфiлд или Шэффiлд

Как будет по-белорусскому правильно: Шэфiлд или Шэффiлд?--178.125.80.66 13:17, 19 Люты 2010 (UTC)

- Шэфільд - правільна.

Но в беларусской вики же большинство статей указывают - Шэфiлд? (хотя самой статьи нету). Ну, если Шэфiльд точно, то я сейчас создам статью.--178.125.80.66 13:46, 19 Люты 2010 (UTC)

Правільна Шэфiлд --JerzyKundrat 13:50, 19 Люты 2010 (UTC)
Дзякуй--178.125.80.66 14:06, 19 Люты 2010 (UTC)

Выпраўце, калі ласка, на гал.старонцы Фёдар Ушакоў на Фёдар Фёдаравіч Ушакоў. У Беларускай Вікіпедыі ёсць старонка з такім зместам. Дзякуй!

Выпраўце, калі ласка, на першай старонцы Алесь Пісмянкоў на Алесь ПісЬмянкоў!!! Дзякуй.

Выбраны артыкул

Цi iснуюць у be: выбраныя артыкулы?--178.125.67.190 18:50, 9 Травень 2010 (UTC)

Не. --Максім Л. 20:42, 9 Травень 2010 (UTC)
I чаму?--178.125.2.211 14:59, 10 Травень 2010 (UTC)
Што рабіць пасля абрання атрыкула ў выбраныя? Можна яго будзе правіць, змяняць і г.д., бо ён жа быў выбраны ў нейкім пэўным выглядзе? Паводле досведу РуВіксы, у аўтараў выбраных артыкулаў часам узнікае пачуццё уласнасці да іх, некаторыя пішуць на ўзор "Хто зменіць -- заб'ю", некаторых ужо за гэта забанілі навечна :) Т.б. тут ёсць пагроза для асноўных прынцыпаў Віксы. Пагатоў, усё гэта нехта мусіць арганізоўваць. --Максім Л. 14:39, 21 Травень 2010 (UTC)
А ў гэтай Вікі ніколі не было абранага артыкула, ці гэта потым прыбралі? Jan 17:54, 21 Травень 2010 (UTC)
Ніколі не было, яшчэ ў інкубатары абмяркоўвалася мэтазгоднасць і тады прыйшлі да высновы, што немэтазгодна іх мець. --Максім Л. 21:58, 19 Чэрвень 2010 (UTC)

Чэмпіянат свету па хакею

Прымацуйце, калі ласка, тэму сумеснай работы над чэмпіянатам свету па хакею 2010, калі магчыма. Webskins 01:54, 15 травень 2010 (UTC)

Забавы і гульні нашых продкаў у 9-13 стст.

Прапанова

Вось прачытала пра вікісустрэчу ў Мінску, на якую, на жаль не атрымалася прыйсці, і зразумела, што несправядліва шмат часу праводжу ў рускай Вікіпедыі, незаслужана ігнаруючы родную мову. Вырашыла ўнесці сваю лепту на карысць белвікі. Вось такія мае прапановы і думкі:

  1. зрабіць аналаг рускамоўнага "Тэматычнага тыдня", толькі ўклон зрабіць не на сусветную геаграфію, а родную Беларусь. Абяцаю, што калі-хто-небудзь зробіць галоўную старонку (я не ўмею), то я зраблю некалькі дзесяткаў нарыхтовак па розных тэмах, напрыклад, геаграфія пэўнай вобласці ці рэгіёна, творчасць пэўнага класіка беларускай літаратуры ці мастака, зноў жа беларускага, спорт ці культура Беларусі ўвогуле (прапановы тэм, безумоўна, прымаюцца ўвесь час) - спадзяюся, што гэтакі праэкт зробіць працу больш арганізаванай
  2. Старонка супольных размоў як і механізм каардынацыі між удзельнікамі, відавочна, працуюць дрэнна: трэба з гэтым змагацца, лічу, што гэта адзін з асноўных напрамкаў стратэгічнага развіцця нашага раздела.Трэба арганізоўваць больш сумесных аб'ектаў працы, напрыклад, кожны тыдзень аб'яўляць артыкул ці катэгорыю для "працы тыдня" і паляпшаць ужо існуючыя артыкулы
Бярыце арганізацыю ў свае рукі, Вольга! А то цягнік ніколі не набярэ хады. --Da voli 1:01, 22 Чэрвень 2010 (UTC)
Толькі так, бо аб'ём і форма ўдзелу ў праекце гэта прыватная справа, не можам нікога прымушаць і абавязваць рабіць нешта. --Максім Л. 08:04, 22 Чэрвень 2010 (UTC)
  1. Папярэдняя мая тэма застаецца сапраўднай праблемай, але я не вельмі разумею, як тут можна паправіць справу.
  2. Далей яшчэ не прыдумала, але для сябе вырашыла разабрацца з ужо існуючымі артыкуламі пра таксанамічныя адзінкі: пэўныя віды, роды і г. д.--Хомелка 21:12, 6 Чэрвень 2010 (UTC)
На Галоўную старонку змены ўнесці лёгка, напр. замест паведамлення пра be-x-old, у сваім праекце Гал.старонкі планаваў падобныя Вікітыднёвікі/месячнікі. Толькі ў тым і праблема, што гэтым трэба рэгулярна займацца, арганізацыяй, абмеркаваннем тэм і г.д. --Максім Л. 22:07, 19 Чэрвень 2010 (UTC)
Як варыянт сумеснай працы, ініцыятар можа стварыць партал, пазначыць артыкулы, якія неабходна стварыць ці палепшыць, а людзі паміж іншымі сваімі справамі трохі паўдзельнічаюць. Так у свой час напаўнялася тэма астраноміі, у гэтым годзе - біялогіі. Абвяшчаць тыдзень сумеснай працы можна, але гэта, сапраўды, цягне многа непрадукцыйных затрат. - Hard Sin 13:33, 23 Чэрвень 2010 (UTC)
Так, удзельнічаў бы ў кожнай тэме, а спасылку на Праект на ГС можна паставіць. Кожны б цікаўны дадаў пажаданую тэму на наступны тыдзень, няхай іх будзе нават 5-10 агулам, каб без лішняй бюракратыі, галасаванняў і г.д., бо няма каму. Сам інтэрфейс-таблічку праекта магу напісаць. --Максім Л. 14:22, 24 Чэрвень 2010 (UTC)
чакаю першую старонку праекта. Бяру абавязак да 10 липеня зрабіць першы тыдзень - батанічны, па флоры нашай краіны. -Хамелка / разм. 12:37, 27 Чэрвень 2010 (UTC)

Статус патрулюючага

Узнікла пытанне. Ці ёсць у гэтым раздзеле статус патрулюючага, і калі ёсць, то што трэба зрабіць, каб яго атрымаць? --Хомелка 21:17, 6 Чэрвень 2010 (UTC)

Статус патрулюючага тут маюць, нажаль, толькі адміністратары і надаць яго іншым удзельнікам магчымасці няма. --Максім Л. 07:02, 7 Чэрвень 2010 (UTC)
Шкада... А як атрымаць статус адміністратара? --[[Удзельнік:Хомелка|Хамелка]] / [[Размовы з удзельнікам:Хомелка|разм.]] 12:05, 7 Чэрвень 2010 (UTC)
Праз выбары - JerzyKundrat 14:17, 7 Чэрвень 2010 (UTC)
Тут жа няма FlaggedRevs. Wizardist 23:39, 19 Чэрвень 2010 (UTC)
Тут ёсць нешта падобнае, але не ўсім бачнае, калі захажу на Адмысловае:NewPages там усё артыкулы напісаныя не адмінамі пазначаныя жоўтым, а ўнутры ёсць [Пазначыць старонку як ухваленую]. Праз Адмысловае:RecentChanges нічога гэтага не бачна. Магчыма, варта папрасіць і нам FlaggedRevs з усім механізмам патрулявання. --Максім Л. 08:18, 20 Чэрвень 2010 (UTC)
я згодна з прапановай. Мару стаць першым патрульным. -Хамелка / разм. 12:27, 27 Чэрвень 2010 (UTC)
  • Выдвигайтесь сразу на администратора.--Амба 18:52, 1 жніўня 2010 (UTC)

Новы шаблон для Удзельнікаў

Карыстайцеся новым шаблонам для сваіх старонак. Пры дапамозе яго Вы можаце ствараць меню (дадатковыя старонкі пра сябе)... --Jan 11:13, 8 Чэрвень 2010 (UTC)

Новая вiкiсустрэча

Заутра, у суботу, кафэ Налiбокi у 18.00. --Pessimist2006 15:46, 16 Ліпень 2010 (UTC)

ru:Википедия:Викивстречи

Сувязнасць

Па стану на 22 ліпеня 2010 года ў беларускай Вікіпедыі 23.383% артыкулаў з'яўляюцца ізаляванымі, якіх назіраецца 42 тыпа. Таксама выяўлена 419 тупіковых артыкулаў. [1] Гэта без уліку спасылак з храналагічны артыкулаў, гэта значыць фактычна справы ідуць яшчэ горш.

Для параўнання ў рускай Вікіпедыі 3.795% артыкулаў з'яўляюцца ізаляванымі, якіх назіраецца 10 тыпаў. Таксама выяўлена 1016 тупіковых артыкулаў [2], ва ўкраінскай Вікіпедыі 8.748% артыкулаў з'яўляюцца ізаляванымі, якіх назіраецца 25 тыпаў. Таксама выяўлена 636 тупіковых артыкулаў [3], а ў Вікіпедыі на тарашкевіцы 9.760% артыкулаў з'яўляюцца ізаляванымі, якіх назіраецца 24 тыпаў. Таксама выяўлена 188 тупіковых артыкулаў. [4] Таму прапаную ўкараніць у беларускай Вікіпэдыі праект Сувязнасць па прыкладзе рускай і ўкраінскай Вікіпедый.

Ад супольнасці патрабуецца адабрэнне (абавязкова) і адзін добраахвотнік-ботаўладальнік, якому трэба будзе раз у дзень запускаць на паўгадзінкі бот (вельмі пажадана).

Пытанні

Галасаванне

  • Сімвал голасу «за» За -Хамелка / разм. 08:41, 22 Ліпень 2010 (UTC)
  • Сімвал голасу «за» За ды і тут можна без галасавання. Бот ёсць, толькі не зусім разумею як запускаць гэтую праграму на ім, ну разбяруся неяк. --Максім Л. 08:53, 22 Ліпень 2010 (UTC)
Я пагаварыла са Львовай, яна згадзілася дапамагчы і растлумачыць ---Хамелка / разм. 08:56, 22 Ліпень 2010 (UTC)
Максим, извините, что я по-русски отвечаю: мы можем и научить, как запускать бота, и, наверное, сами его запускать, хотя это было бы хуже. Мы работаем с AWB, это просто программа, любой программе можно научиться =) Lvova 08:59, 22 Ліпень 2010 (UTC)
С AWB я знаком, надо разобраться куда там код бота вписывать :) Потому как, в основном, с помощью AWB правлю орфографию, исправляю ссылки и категории. --Максім Л. 09:27, 22 Ліпень 2010 (UTC)
Файлы настроек я помогу сделать, а списки для расстановки шаблонов всегда будут лежать по адресу http://toolserver.org/~lvova/isolated/be.today.7z - там уже есть файлы в архиве, и они обновляются после каждого нового прохода скрипта по разделу. Узнать о том, что скрипт прошёл, можно будет, когда в Вашей Википедии появятся некоторые страницы - будет загружаться статистика, подобно тому, как это делается в рувики и уквики. Lvova 09:31, 22 Ліпень 2010 (UTC)

Віншаванні

Ну вось, віншую ўсіх, бо праект Звязнасць створаны і с сёняшняга дня паспяхова працуе. Кожны мае магчымасць убачыць статыстыку і палепшыць яе. А пакуль што топ-дзесяць самых пладатворных стваральнікаў ізаляваных артыкулаў: Top ---Хамелка / разм. 11:41, 28 ліпеня 2010 (UTC)

О, дык я белы і пухнаты, улічваючы колькасць створаных артыкулаў і правак у асноўнай прасторы. --Максім Л. 18:32, 1 жніўня 2010 (UTC)

Паважаная супольнасць. Ёсць у нас такі артыкул і шэраг падобных. Прапаную сабраць іх разам і перакінуць у Вікіслоўнік, бо перспектыў развіцця ў іх — аніякіх. Як вы на гэта паглядзіце?--Хомелка 14:12, 12 жніўня 2010 (UTC)

Дзякуй за заўвагу. Безумоўна, там ім самае месца. --Krukouski (размовы) 14:33, 12 жніўня 2010 (UTC)
  • Пералік гэтых "артыкулаў" тут. Можа зоймецца хто? --Хомелка 09:55, 13 жніўня 2010 (UTC)
Можа і гэтак, але ў РуВіксе напр. ru:Категория:Морфемы. --Максім Л. 11:04, 15 жніўня 2010 (UTC)

Катэгорыя:Чалавецтва

Улічваючы тое, што катэгорыя была выдаленая, замяніць на ГС на Катэгорыя:Грамадства? -JerzyKundrat 04:54, 20 жніўня 2010 (UTC)

Учора глядзеў, Грамадства не такая глабальная, як была Чалавецтва, ці не дарма выдалілі, можа часова зрабіць проста цёмным, пакуль не вырашам з катэгорыя для чалавецтва агулам. --Максім Л. 06:19, 20 жніўня 2010 (UTC)
Можна і так --JerzyKundrat 06:20, 20 жніўня 2010 (UTC),
Справа щ тым, што ўсе івікі вялі менавіта на грамадства. Глабальнае, можа, там і не трэба. Я лічу, што раз чалавек - істота сацыяльная, то Чалавецтва = Чалавечае грамадства. --Хомелка 06:38, 20 жніўня 2010 (UTC)

Логотип

Здраствуйте, скажите, почему вы не используете новый логотип?

Вот он:


Все остальные википедии уже обновили свой логотип, очередь за вами.--Orange-kun 05:48, 8 верасня 2010 (UTC)

Не можем найти, где менять :))) В системных сообщениях, вроде, нет. Ищем :) --Максім Л. 07:01, 8 верасня 2010 (UTC)
Как вариант, можно обновить Выява:Wiki.png, но в других Вики сделано как-то иначе. --Максім Л. 07:22, 8 верасня 2010 (UTC)
Да, там с Commons изображения напрямую грузятся. Может это поможет: https://bugzilla.wikimedia.org/show_bug.cgi?id=25067 тут в одном из комментариев что-то про $wgLogo связано, я с кодом движка не знаком, оставляю всю работу системным админам )--Orange-kun 08:21, 9 верасня 2010 (UTC)
В общем, да, легче обновить wiki.png, так и поступили в Латинской вики :-)--Orange-kun 09:25, 15 верасня 2010 (UTC)

googletrans

Калі вы яшчэ не заўважылі, у нас з'явіўся новы гаджэт. Ён інтэгрыруе Гугл-перакладчык у наш раздзел для хуткага перакладу. Паспрабуйце падключыць яго ў настаўленнях і наверсе сярод гузічкаў артыкул, правіць, гісторыя і г. д. з'явіцца гузік для яго ўключэння і наладкі.---Хамелка / разм. 11:33, 10 верасня 2010 (UTC)