Размовы:Зборная Беларусі па футболе U-21

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калі я перайменую ў маладзёжная (паводле сучасных літаратурных норм), гэта не будзе нахабствам? З павагай, Севастополец (размовы) 10:50, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Будзе нахабствам. На мой погляд "маладзёжная" і "моладзевая" маюць трохі розны сэнс. Прапаную праз старонку Вікіпедыя:Да перайменавання.--Artsiom91 (размовы) 12:03, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось тут сказана, што варыянт "моладзевы" трапіў у слоўнік 2012 года. У скарніку сапраўды не знайшоў, можа ён яшчэ не паспеў абнавіць звесткі.--Artsiom91 (размовы) 12:09, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Гэты слоўнік ёсць на slounik.org. І гэтае слова запраўды там ёсць. Варта вяртаць узад.--Liashko (размовы) 13:50, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Вітаю. Не было магчымасці адказаць, цяпер расскажу. Выкарыстанне на сайце дзяржаўнага выдавецкага дома "Звязда", дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА, а ў нас менавіта дзяржава кіруе развіццём афіцыйнай арфаграфіі, таксама непрысутнасць на сайце skarnik.by і паясненне, чаму правільна менавіта "маладзёжны", а таксама тое, што слоўнік.орг выкарыстоўвае г.зв. " клясычны правапіс" падштархнула мяне на гэта пытанне. Звярну вашу ўвагу, што спачатку спытаў, але не было часу і перайменаваў, таму давайце спачатку абмяркуем. З павагай, Севастополец (размовы) 15:07, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Ды яшчэ, можа сапраўды быў успамін у тым слоўніку, але на сайце я бачу толькі словы, а як адносіцца каталіцтва да афіцыйнай арфаграфіі, ўсім нам вядома. Гэта зараз не абраза, а проста канстатацыя:) З павагай, Севастополец (размовы) 15:10, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
І яшчэ. Гэта як з варатаром/брамнікам. Назва мае быць толькі маладзёжны, бо так правільна (гл. вышэй крыніцы), а ў тэксце артыкула можам пісаць і "моладзевы" таксама (напрыклад, таму што сустракаецца ў тым слоўніку сп. Арцёма). З павагай, Севастополец (размовы) 15:17, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Як правільна не нам вырашаць, а артыкулы з меркаваннямі гэта толькі артыкулы з меркаваннямі. Не трэба думаць што там заўсёды праўду пішуць, ды і сітуацыя з часам можа змяняцца.--Artsiom91 (размовы) 15:35, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Добра, давайце размаўляць сур’ёзна. Першае, артыкул не з меркаваннямі, а са спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы — слоўнікі. Вы разумееце, што аўтарытэтных крыніц для перайменавання дастаткова? Другое. Сітуацыя сапраўды можа змяняцца, але на дадзены момант у слоўніках мы можам сустрэць слова "маладзёжны". Я спадзяюся, што рашэнне будзе прынята менавіта на аснове аўтарытэтных крыніц, а не ўласных меркаванняў. З павагай, Севастополец (размовы) 15:42, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
У гэтым артыкуле сказана толькі што "Такім чынам, якое б ні было паходжанне слова маладзёжны, гэты прыметнік з'яўляецца агульнаўжывальным у нашай літаратурнай мове. Яго можна знайсці як у мастацкіх творах, так і ў нарматыўных слоўніках." Пытанне, якіх творах, якіх слоўніках? можа яны ўжо састарэлі? "Моладзевы", як бачым, таксама ўжываецца ў жывой мове і трапіла ў слоўнікі. Я не магу параўнаць ужыванне і аўтарытэтнасць слоўнікаў, каб зрабіць адназначныя высновы. Не бачу прычын, чаму катэгорычна вікіпедыя павінна абіраць варыянт "маладзёжны".--Artsiom91 (размовы) 17:23, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Чаму жа катэгорычна? Я не рабіў прапаноў кшалту замены ботам слова "моладзевы". Вось тут кажуць, што слова моладзевы было прыдумана "патрыётамі" ў 80-я гады. Усе дзяржаўныя органы і ўстановы выкарыстоўваюць менавіта маладзёжны, слова моладзевы толькі ў адным слоўніку. Здаецца, сітуацыя зразумелая. З павагай, Севастополец (размовы) 18:13, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Пра "патрыётаў" у гэтым артыкуле і блізка не сказана, таму прашу не выдумляць. Пра "ўсе органы" і "толькі адзін слоўнік" таксама перабольшванне, якое не грунтуецца на крыніцах. Да правілаў 2010 года таксама доўгі час пісалі "райком" а не "райкам", час ідзе і ўсё змяняецца, таму не варта рабіць нейкіх шырокіх высноў.--Artsiom91 (размовы) 18:22, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Разумею, што "час ідзе", але мы маем карыстацца цяперашнімі літаратурнымі нормамі, якія ёсць у сучаснай Беларусі. Патрыёты — гэта ўмоўна, ну не ўлада жа, а людзі, якія жадалі, каб беларуская мова хоць як-небудзь адрознівалася ад рускай. З павагай, Севастополец (размовы) 18:35, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Па-першае, у вікіпедыі нідзе не вызначана што яна мае карыстацца "цяперашнімі літаратурнымі нормамі". Па-другое, незразумела ці існуюць увогуле гэтыя нормы як адзіныя. Ёсць розныя слоўнікі, і не было ніякіх спроб параўнаць іх аўтарытэтнасць. Па-трэцяе, нават наяўнасць норм і прыняцце іх ў вікіпедыі не адмаўляе магчымай наяўнасці сінонімаў, тады ў любым выпадку супольнасці трэба будзе вырашаць, якім словам карыстацца.--Artsiom91 (размовы) 18:50, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
То бок медыцынскі, а не медычны, але моладзевы, не маладзёжны? А наконт норм, дык вось, гэта вы казалі: "Правапіс ці тапаніміка — хай думаюць складальнікі энцыклапедый і іншых аўтарытэтных выданняў. Як там напісана сучасным правапісам, так нам і трэба падаваць. У любым разе трэба трымацца сучаснай традыцыі наймення". З павагай, Севастополец (размовы) 18:59, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Медыцынскі/медычны не мае да гэтага абмеркаванне ніякіх адносін, а параўнанне некарэктнае. Пра традыцыі наймення я пісаў пра ўласныя назвы, тут жа няўласная, якая мусіць быць у слоўніку. Абодва варыянты "маладзёжны" і "моладзевы" ўжываюцца і ў слоўніках сустракаюцца, я не прапаную рабіць "моладзевы" адзіным магчымым варыянтам, напрыклад вуліцы на мой погляд дакладна павінны заставацца Маладзёжнымі.--Artsiom91 (размовы) 21:30, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]
Ну дык і мая прапанова толькі назву змяніць, а не істотна замяняць. У артыкуле можам і так, галоўнае, што назва мае быць афіцыйнай, як трэба. З павагай, Севастополец (размовы) 22:03, 11 верасня 2018 (MSK)[адказаць]