Размовы:Картачная гульня

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раздзелы пра творы[правіць зыходнік]

Якая ў нас палітыка што да іх? Чы дужа яны патрэбныя, бо часам уносіцца абы-што, на роўні лёгкае згадкі ў рамане/фільме… Не кажучы пра пераклады назваў "з галавы". Чы е ў нас (не абумоўленыя правіламі, а хоць бы здаровым глуздам) крытэрыі ўключэння твораў у гэтакія раздзелы? Разумею, часта яны могуць надаць арт. аб’ёму і нібыта саліднасці, але чы патрэбная такая "саліднасць"? Не заклікаю "зносіць", проста варт абмеркаваць гэта.

Ясна, што тут наўрад чы месца, калі хто падкажа дзе, то буду ўдзячны. Ryčard Humel (размовы) 12:49, 25 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Пакуль няма пэўнай палітыкі і кансэнсусу на гэты конт, бо сітуацыя насамрэч даволі рэдкая. Сама згадка пра тое, што картачныя гульні сустракаюцца ў раманах/фільмах — карысная, бо гэта дае пэўнае ўяўленне пра сацыяльнае ўздзеянне. А вось якія іменна творы ўключаць у спіс — пэўна, самастойны выбар рэдактараў, можаце правіць смела, калі хочаце нешта змяніць. Адзінае што можна сказаць — лепей, каб былі беларускамоўныя творы, калі знойдуцца.--Artsiom91 (размовы) 14:07, 25 лістапада 2022 (+03)[адказаць]