Размовы:Круглянскі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Даты існавання раёна[правіць зыходнік]

У 1950-х гадах раён быў скасаваны і адноўлены ў 1966 годзе. Аднак, дакладная дата скасавання не да канца зразумелая. У артыкуле "Круглянскі раён" у БелЭн і ЭГБ даецца 1951 год. Аднак у ЭГБ у артыкуле "Магілёўская вобласць" даецца 1956 год (таксама для Дрыбінскага і Чэрыкаўскага раёнаў), а ў артыкуле "Круглае" напісана "у 1959—1966 гадах у Бялыніцкім раёне". Энцыклапедыя "Гарады і вёскі Беларусі" дае 1959 год скасавання, думаю гэта слушна.--Artsiom91 (размовы) 19:07, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Ёсць дадзеныя на Круглянскі раён у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Сёння пагляджу дома ў савецкіх энцыклапедыях.--Igro by (размовы) 11:02, 12 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
У кароткай Беларускай энцыклапедыі 1979 года, 1 том, стар.340 у артыкуле аб Круглянскім раёне пазначана дата скасавання 16 верасня 1959 года, зноў раён утвораны 30 ліпеня 1966 года.--Igro by (размовы) 21:32, 12 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]