Размовы:Матфій (апостал)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

А чым вам не падабаюцца лацінския літары?--Павел Петро (размовы) 18:08, 8 ліпеня 2013 (UTC)

Лацінскіх замест кірылічных таксама не знайшоў. Арфаграфію ўчора падправіў, але тут хутчэй трэба стылістычная праца, але шаблон бы я пакінуў, бо некаторыя словы проста не ведаю як пішуцца і ў слоўніках няма, у т.л. імёны. --Максім Л. (размовы) 18:52, 8 ліпеня 2013 (UTC)
Магчыма маецца на ўвазе назвы кніг: Historia Eccl., 2, 40, Stromateis VI.13., Synopsis of Dorotheus. Але магчыма яны выкарыстоўваюцца і ў іншых мовах у лацінскім напісанні. А наконт шаблона, то адкажу, што ёсць і больш горшыя артыкулы, дзе ён патрэбен і дзе падрэбна праца над імі.--Павел Петро (размовы) 19:00, 8 ліпеня 2013 (UTC)
Думаю, не найменні кніг меліся на ўвазе, але я шукаў лацінскія "i", "c" і "o" і нічога "крымінальнага" у тэксце не знайшоў, мабыць якія іншыя літары. Наконт шаблону, маеце рацыю -- горшыя ёсць, але няхай павісіць, мо пан Ляшко нешта і паправіць сам, а не, то папросім пан Удодава глянуць і тады ўжо прыбяром шаблон. --Максім Л. (размовы) 19:13, 8 ліпеня 2013 (UTC)
Павыпраўляў. Дарэчы, даваў прыводзіў цытату з Сёмухаўскага перакладу які рабіўся на тарашкевіцу. Ня так даўно зьявіўся пераклад на наркамаўку, таму можаце дадаць адтуль для кананічнасьці. Праўдя ня ведаю, ці ёсьць яна ў сеціве. Наконт лацінскіх літараў — даволі распаўсюджаная праблема ў вікіпэдыі нарматыўным правапісам. Трэба ведаць, што беларуская літара І — гэта ня тое ж самае, што ангельская літара I. Liashko (размовы) 00:04, 9 ліпеня 2013 (UTC)
Дзякуй. Пераклад нарматыўным правапісам, каталіцкі, ёсць у сеціве, а перакладу праваслаўнай Біблейнай камісіі -- няма. З і/i праблема паўсюдная, робат час ад часу фарміруе пералік праблемных артыкулаў у абодвух Вікіпедыях. Адпаведна, змагаемся, вядзем "тлумачальную работу". Праз кантэкстны пошук, менавіта ў гэтым тэксце, крамольных літар не знайшоў, мабыць, перад мною іх бот выправіў, зараз храналогію цяжка ўзнавіць. Яшчэ раз дзякую, прынамсі я, заўсёды рады заўвагам пана. --Максім Л. (размовы) 10:44, 9 ліпеня 2013 (UTC)