Размовы:Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Што тычыцца дачкі Эльжбеты. Падаецца, што яе другі муж - ваявода віцебскі Крыштаф Кішка, але ў артыкуле пра К. Кішку такая жонка не згадана. Хм...--Хамелка/ разм. 22:19, 14 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Я таксама заўважыў гэтую нестыкоўку, але нічога не магу сказаць, чаму так атрымоўваецца. Тут у Крыштафа Кішкі дзве жонкі, а вось тут згадваецца і Альжбета Радзівіл (хоць парадак відавочна збіты). Адно што Крыштаф Кішка быў адзіны, нейкі іншы не мог быць мужам Альжбеты. Магу толькі выказаць здагадку, што першы муж Альжбеты памёр у 1617, а яна сама ў 1618, таму, можа, шлюб з Кішкам быў запланаваны, але адбыцца на паспеў.--Artsiom91 (размовы) 22:38, 14 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Вось тут, быццам, яна першая жонка Кішкі (з пяці? першыя чатыры нядоўга жылі) і памерла амаль адразу па шлюбе з ім, прычым паміж смерцю першага мужа і другім шлюбам (з Кішкам) і году не мінула. Усё гэта падазрона, але што ёсць. --Максім Л. (размовы) 22:45, 14 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]