Крыштаф Кішка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крыштаф Кішка
POL COA Dąbrowa.svg
Герб «Дуброва»
16-ы Ваявода віцебскі
1639 — 1646
Папярэднік Ян Войцех Ракоўскі
Пераемнік Павел Ян Сапега
 
Веравызнанне каталіцтва
Нараджэнне 1590
Смерць 1646(1646)
Род Кішкі
Бацька Станіслаў Кішка
Маці Альжбета Сапега
Жонка Рэгіна Галоўчынская
Алена Леснявольская
Дзеці Альжбета, Кацярына, Ганна Канстанцыя

Крыштаф Кішка (? — 1646) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Чашнік вялікі літоўскі (16321636), ваявода мсціслаўскі (16361639) і віцебскі з 1639. У 1638 стаў маршалкам Літоўскага Трыбунала. Быў прыхільнікам Радзівілаў.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Сын Станіслава Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Меў братоў Мікалая, Януша, і Станіслава.

Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся з Рэгінай Галоўчынскай, дачкой менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага і ўдавой Пятра Тышкевіча. Меў з ёй дачок Альжбету (жонка Тамаша Жыжэмскага), Кацярыну (жонка Якуба Керлы) і Ганну Канстанцыю (стала манашкай). Пасля смерці першай жонкі ўзяў другі шлюб з Кацярынай Жылінскай, дзяцей ад другога шлюбу не меў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]