Размовы:Навуковец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Каго выяву паставім, можа Мікалая Судзілоўскага?--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:28, 25 чэрвеня 2012 (UTC)

Супраць Судзілоўскага, бо хто ён — паляк, беларус, рускі? Лепей: Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі Гэта велічыня. --Rymchonak (размовы) 17:36, 25 чэрвеня 2012 (UTC)
Схітраваць з яго несвабоднай фатаграфіяй не выйшла :( --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:01, 25 чэрвеня 2012 (UTC)
Прыбраць-прыбралі, а замест каго? Толькі прапануйце сапраўды беларускага вучонага. --Rymchonak (размовы) 18:06, 25 чэрвеня 2012 (UTC)
Можа Якуба Наркевіча-Ёдка (паходжанне ў яго не сялянска-мяшчанскае, але вучоны дакладна беларускі, ды навуковае прызнанне даволі шырокае)? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 16:01, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
У Польскай Вікіпедыі ён польскі. Што ў ім беларускага? Ён падтрымліваў нараджэнне беларускага рэв.руху, у пісьмах згадваў, што беларус? Калі браць каго, дык Чэрскага, бо мова яго пісьмаў беларуская. --Rymchonak (размовы) 16:12, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Нууу, у палякаў нават Іван Хруцкі быў польскім мастаком, а калі за сваіх не пастаіш - імгненнем сцярвятнікі набягуць. Беларускі, таму што нарадзіўся, жыў і працаваў у Беларусі, ці так важна нацыянальнасць і яго мова (пры сучасным-та рускамоўі Беларусі) пры гэтым? Ва ўсіх сустрэтых крыніцах згадваецца выключна як беларускі вучоны (прыклад). Я ведаў, што Вы не згодзіцеся, таму я прызапасіў яшчэ вучоных: Барыс Уладзіміравіч Кіт (удзельнік нац.-выз. руху ў Зах. Беларусі, але яго амерыканская дзейнасць мабыць памяншае яго шанцы патрапіць на старонку + няма ў ПД), Карскі (дарэчы, неблагі варыянт для беларускай вікі), Васіль Купрэвіч (добры артыкул у нас), Павел Сухі (як доктар тэхнічных навук), Я. і К. Тышкевічаў, я так разумаю, што няма сэнсу прапаноўваць :) ну і той жа Чэрскі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:12, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Васіль Феафілавіч Купрэвіч? (На думку У.С. Губарава адыграў рашучую ролю ў станаўленні навуковых даследванняў на Беларусі)---Хамелка/ разм. 16:37, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Аркадзь Антонавіч Смоліч (Зрабіў уклад у пераўтварэнне Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута)---Хамелка/ разм. 16:50, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Мікалай Фёдаравіч Бліадухо (Пры яго падтрымцы ў БДУ быў адкрыты геолага-глебава-геаграфічны факультэт (1934), дзе загадваў кафедрай геалогіі новага факультэта. Падарыў універсітэту найбагатую калекцыю горных парод і мінералаў, якая паслужыла асновай для адкрыцця ў універсітэце кабінета мінералогіі і крышталаграфіі, а ў наступстве Музея землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ)
Кандрат Крапіва (узначальваў Тэрміналагічную камісію Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, непасрэдна займаўся распрацоўкай тэрміналогіі ў розных галінах навукі. Кандрат Крапіва — акадэмік НАН Беларусі, доктар філалагічных навук)---Хамелка/ разм. 16:50, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Мікалай Васільевіч Азбукін (Адзін з галоўных арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі)---Хамелка/ разм. 16:50, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Gor 05.jpg
Ёсць агульны здымак братоў Гарэцкіх. Ён ахоўваецца аўтарскім правам? Калі не, можа, асобна выразаць постаць Гаўрылы Гарэцкага? Калі нельга выразаць, Азбукін і Крапіва за аберуч. --Rymchonak (размовы) 16:53, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Дарэчы, я зараз «Геаграфію Эўропы» М. Азбукіна ў лічбавы выгляд перавожу, трэба дапамога па вычытцы, можаце далучацца ;)---Хамелка/ разм. 17:06, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
У грамадскім здабытку - можна ўсё. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:01, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Тады ўжо пра Доўнар-Запольскага не варта забываць, які абгрунтаваў палажэнне аб самабытнасці беларускага народа.
Шмат прапаноў, усе вартыя быць артыкуле. Можа, на галасаванне вынесем? --Rymchonak (размовы) 17:36, 28 чэрвеня 2012 (UTC)
Выльецца ў пашырэнне артыкула і даданні ўсіх пералічаных асоб :) Гаўрыла Гарэцкі ў турме. Менск, 1930 г., вось гэта павінна быць ПД, але трэба ўдакладніць...
Цікавы здымак. --178.126.220.221 17:55, 28 чэрвеня 2012 (UTC)