Размовы:Нароўля

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Частковыя запазычанні з артыкула "Нароўля" з раздзела (Беларуская (тарашкевіца))[правіць зыходнік]

Pracar (размовы) 18:42, 8 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Пане @Pracar:, у пачатку артыкула С. Адамовіч не зроблена спасылка, але ў цытаваным урыўку сказана, што 1 верасня 1816 г. маёнтак Нароўлю з прылегласцямі набыў ад фон Гольстаў Ігнацы Горват. Апошні памёр у 1820 г. Сумнявацца ў тым, што аўтар працавала з архіўнай крыніцай, не выпадае, бо назвала дакладную дату і пералічыла вёскі і фальваркі, набытыя разам з Нароўляй. Дык адкуль той продаж 1826 г.? І што значыць 1816 год не пацвярджаецца іншымі крыніцамі? Тым болей, што сума запазычана вамі ў С. Адамовіч. Вы не спаслаліся ні на якую іншую крыніцу, а стварылі ўласную канструкцыю. І наогул, навошта столькі паўтораў што да 1604 года, да імёнаў па бацьку адных і тых жа асобаў і г. д.?--Wajtyla (размовы) 20:54, 15 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Чамусьці ад пачатку так і падумалася, што абмеркавання не атрымаецца. Не ўпершыню...--Wajtyla (размовы) 08:20, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Ігнат Горват не купляў Нароўлю ў 1816 г. і не паміраў у 1820 г. Ён памёр пазней.--Pracar (размовы) 10:04, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Добра. Адкуль звесткі? Вас аніяк не пераконвае паведамленне С. Адамовіч пра завяшчанне, ды што толькі адзін з сыноў, Аляксандр, быў на той час паўналетнім, таму падзел спадчыны адбыўся ажно ў 1825 г.? І ўсё дзеля таго, што С. Адамовіч (толькі ў гэтым выпадку) не спаслалася на крыніцу (магчыма, урывак запазычаны з нейкай неапублікаванай справаздачы пры падрыхтоўцы да рэстаўрацыі)? Вы ў гэтым пытанні не спасылаліся ні на што ўвогуле. Але чытачы мусяць прыняць менавіта вашу версію? У артыкуле А. Р. Раюка 1826 год і звесткі пра агульную колькасць душ у маёнтку ўзятыя ў дужкі і не маюць дачынення да часу смерці І. Горвата. Што застаецца? Памылковая канструкцыя пана Pracara.--Wajtyla (размовы) 11:50, 21 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Читатели спят спокойно, потому что знают, что никто не возьмёт Беларусь ни в НАТО, ни в ЕС. Для Беларуси оптимальным и выгодным является союз с братской Россией. И проблемную Украину никто не возьмёт ни в НАТО, ни в ЕС. Ждать и надеяться Украине бесполезно. Итоги столкновения в 2022 г. России и Украины давно понятны: дальнейшее экономическое и демографическое ослабление Украины и ослабление России, что автоматически делает Беларусь ключевой страной в регионе во всех отношениях. И Беларусь от этого статуса не откажется. Она получает только выгоды. Польский мир нам не нужен)). Гадюка в доме никому не нужна.--Pracar (размовы) 09:37, 24 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Абмеркаванне тэмы спынілася, бо няма ў удзельніка Pracara аніякіх контраргументаў. Раптам напісаў па-расейску пра вайну і пра сваё стаўленне да яе; чамусьці, акрамя іншага, выдаў "Польский мир нам не нужен". Няўжо таму, што я назваў Pracara панам?! Альбо штó гэта?..--Wajtyla (размовы) 15:48, 24 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

На выпадак, калі інфармацыя ў артыкуле не пацверджана крыніцамі і выклікае недавер, маецца спецыяльны Шаблон:Няма АК і дакументацыя аб тым, як яго выкарыстоўваць. --JerzyKundrat (размовы) 09:35, 25 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Я толькі хацеў дапамагчы выкрыць спекуляцыю, а далей разбірацца – не маё, даруйце. --Wajtyla (размовы) 16:33, 25 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Вельмі шмат адкатаў правак за апошнія суткі. Таму цягам наступных сутак рабіць праўкі ў артыкуле змогуць толькі адміністратары. Прапанаваныя змены ў артыкул прашу падаваць ніжэй. --JerzyKundrat (размовы) 20:21, 28 верасня 2023 (+03)[адказаць]

ці так будзе прыймальна? --JerzyKundrat (размовы) 20:54, 28 верасня 2023 (+03)[адказаць]
Пытанне "Калі ў назве Нароўля балцкі корань і пазнейшы ("славянскі") элемент -л-, дык назва балцкая або славянская?"
Прыклады: назвы "Багданішкі" або "Нарбутавічы" - яны якія, балцкія або славянскія? Калі следам за думкай "Нароўля назва славянская", тады і Нарбутавічы - назва славянская, хоць у аснове - балцкае імя Нарбут, Нарбутас. А Багданішкі - увага! - назва, наадварот, балцкая (бо балцкі элемент -ішк-), хоць у аснове славянскае імя Багдан. Вось, з Багданішкамі - такая ж сітуацыя, што і з Нароўляй.
Але так казаць у абодвух выпадках недарэчна. Апраўдана так: пазначаць элементы, Нарбут - імя балцка-літоўскае, пашыранае пазнейшым ("славянскім") назоўным элементам (дуплетным) "-ав-іч-".
Але і апроч таго.
Апантаны выпраўляльнік у артыкуле "Нароўля" пазначыў "Паводле Уладзіміра Тапарова, славянская назва ракі ўтварылся з гідроніма балцкага паходжання". Але ў Тапарова такога няма, і блізка няма азначэння "славянская назва ракі" што да Нароўлі.
Таксама ў яго (там, па спасылцы) няма пра "славянскі суфікс -ля", а ёсць пра "элемент -л-". Лічу, гэта выкрыўленне думкі аўтара, на якога ідзе спасылка. Наўмысна праставіць тройчы (!) тут у адным абзацы слова "славянскі" - гэта перакручванне думкі аўтара Тапарова.
Але і больш за тое. Выкінутая важная (з гледзішча эвалюцыі назвы) думка пра першапачатковы балцкі канечны элемент -i̯a, якім пашыраўся корань Nar-av-. У Тапарова там гэтага напрамую няма, але лінгвіст пацвердзіць пра эвалюцыю гэтага канечнага элемента: Narav-i̯a > Наров-ля (у працэсе славянізацыі). І ў Тапарова гэта імпліцытна маецца на ўвазе якраз.
Таму стаўлю на абмеркаванне канкрэтна вось гэты абзац у раздзеле "Назва" артыкула "Нароўля". На маю думку, трэба выкінуць трыплетаванне эпітэта "славянскі".
Дзякуй за ўвагу, соры за лонгрыд. Peisatai (размовы) 10:15, 30 верасня 2023 (+03)[адказаць]
На гэты момант ахова з артыкула знятая, і можна зрабіць адпаведныя праўкі самастойна. --JerzyKundrat (размовы) 10:34, 30 верасня 2023 (+03)[адказаць]

Пакуль яшчэ на суткі зафіксаваў умоўна стабільную версію. Аргументы аб тых ці іншых зменах прашу ўпісваць на гэтую старонку размоў. --JerzyKundrat (размовы) 14:08, 30 верасня 2023 (+03)[адказаць]