Размовы:ОптiКурс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арфаграфія ў назве[правіць зыходнік]

Напэўна, або арыгінал трэба, або Опты/Опці. Максім Л. (размовы) 10:50, 12 мая 2023 (+03)[адказаць]

Маем артыкул Пріорбанк, які так завецца, бо ў афіцыйных дакументах так запісана. Так быў названы згодна з Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019#Прыёрбанк → Пріорбанк. Аднак можна перагледзець. Тут, дарэчы, «ОптiКурс» яшчэ з лацінскай літарай «i» запісана. Artsiom91 (размовы) 11:16, 12 мая 2023 (+03)[адказаць]
Лічу, што тут пытанне таксама звязана з так званай стылізаванай назвай. Яна часта сустракаецца ў капіталізацыі назваў, напрыклад, маем артыкул NVIDIA, хоць іншамоўныя вікіпедыі даюць Nvidia, бо тут капіталізацыя гэта ўласная стылістыка кампаніі, якая магчыма трапіла ў дакументы, — аднак у рувікі, англавікі прапануецца карыстацца распаўсюджанай пісьменнай назвай, з пазначэннем у самім артыкуле ў дужках афіцыйнай або стылізаванай версіі. Artsiom91 (размовы) 11:20, 12 мая 2023 (+03)[адказаць]
Так, дзякуй, не адразу знайшоў, а ў іх ёсць беларуская версія сайту (не аўтапераклад) і там "Опті" сотні разоў. Максім Л. (размовы) 15:03, 12 мая 2023 (+03)[адказаць]