Вікіпедыя:Архіў запытаў на перайменаванне/2019

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Warning This page is an archive. Гэта архіў размоў, створаны ў 2019 годзе, але размовы, прывязаныя да гэтай архіўнай старонкі, магчыма, не вяліся ў той час. Калі ласка, не пачынайце новых размоў на гэтай старонцы. Глядзіце актуальныя размовы , або спіс архіваў.

Змест

Падарожжы дылетантаПадарожжа з Жыгамонтам[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Перанесена пад назву Падарожжа з Жыгамонтам як сучасную.--Artsiom91 (размовы) 21:52, 17 верасня 2019 (+03)

Навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне»Предварительное расследование[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Часопіс ужывае беларускую мову, назва яго таксама даецца беларускамоўнай у крыніцах, напрыклад тут. Перанесена пад назву Папярэдняе расследаванне (часопіс).--Artsiom91 (размовы) 21:44, 17 верасня 2019 (+03)

Барыс ДжонсанБорыс Джонсан[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Абодва варыянты сустракаюцца ў беларускамоўных СМІ, абодва даюць мала вынікаў пры пошуку ў Google (меней за 50). Улічваючы, што варыянт Борыс з’яўляецца больш блізкім да арыгіналу, ужываецца ў крыніцах, а таксама наяўнасць іншых артыкулаў з пераносам націска (Борыс Тадзіч), артыкул перанеены пад назву Борыс Джонсан.--Artsiom91 (размовы) 21:01, 17 верасня 2019 (+03)

Песня аб БярэзінеПесня пра Бярэзіну[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Супраць нікога. Старонка перанесена.--Artsiom91 (размовы) 20:47, 17 верасня 2019 (+03)

Афанасій Андрэевіч АхрэмАпанас Андрэевіч Ахрэм[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Супраць нікога, старонка перанесена паводле прадстаўленых крыніц.--Artsiom91 (размовы) 20:44, 17 верасня 2019 (+03)

Ураган ДарыянДорыян (ураган)[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Старонка перанесена пад больш пазнавальную назву. --JerzyKundrat (размовы) 21:07, 11 верасня 2019 (+03)

Катэгорыя:ПортыКатэгорыя:Парты[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Катэгорыя перанесена пад варыянт "Парты", як і яе падкатэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 22:28, 16 ліпеня 2019 (MSK)

Чырвона рута (песня)Червона рута[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Перанесена пад назву на мове арыгіналу згодна з прынятай практыкай. --JerzyKundrat (размовы) 23:15, 5 ліпеня 2019 (MSK)

Цвёрды дыскЖорсткі дыск[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Няма аўтарытэтных крыніц, каб абгрунтаваць перанос. У пераносе адмоўлена. --JerzyKundrat (размовы) 16:38, 19 лютага 2019 (MSK)

Кацярына Уладзіміраўна АароКацярына Оаро[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Не перайменавана, бо напісанне "Оаро" не адпавядае правілам беларускага правапісу. Праз вядомасць пісьменніцы пад імем у напісанні "Оаро", зроблены ўсе магчымыя перасылкі з яго на асноўны артыкул, таксама ў артыкуле адзначаны гэты факт. --Максім Л. (размовы) 14:35, 19 лютага 2019 (MSK)

Рэспубліка МакедоніяПаўночная Македонія[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Перайменавана, ранейшая назва пакінута перасылкай. --Максім Л. (размовы) 12:27, 13 лютага 2019 (MSK)

Выдавецтва «Янушкевіч»Янушкевіч (выдавецтва)[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Перайменавана паводле ВП:НА, ранейшая назва артыкула пакінута перасылкай як магчымы варыянт. --Максім Л. (размовы) 11:56, 13 лютага 2019 (MSK)

ПрыёрбанкПріорбанк[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Назву банка можна лічыць камерцыйным брэндам, які не абавязаны падпарадкоўвацца правілам мовы. "Пріорбанк" у розных публікацыях мае не меншую распаўсюджанасць за "Прыёрбанк". Таму старонка вернута пад ранейшую назву.--Artsiom91 (размовы) 18:41, 10 лютага 2019 (MSK)

Іашкар-АлаЯшкар-Ала[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

На цяперашні час ёсць аўтарытэтныя крыніцы, якія даюць напісанне "Іашкар", але няма ніводнай крыніцы, якая б аўтарытэтна вызначала як правільную назву "Ёшкар" ці "Яшкар". Яканне ў запазычаных словах можа быць, калі яно з літарай Ё (бо яна ў большасці выпадкаў пад націскам, у тым ліку ў запазычаных словах). Іншыя спробы самастойна прымяняць правілы для вызначэння напісання будуць уласнымі даследаваннямі — на падставе існуючых правіл мовы павінны выдавацца аўтарытэтныя другасныя крыніцы, адкуль Вікіпедыі і мусіць браць напісанне канкрэтных слоў. Таму пакуль пакідаем пад цяперашняй назвай, па меншай меры да з’яўлення новых крыніц (аўтарытэтных правілаў ці каментарыеў да іх з прыкладамі, падручнікаў, слоўнікаў, карт), дзе ўжывалася б назва Ёшкар/Яшкар у дачыненні да канкрэтнага слова.--Artsiom91 (размовы) 18:35, 10 лютага 2019 (MSK)

451 градус па Фарэнгейту451 градус па Фарэнгейце[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Дастатковых аргументаў за варыянт "па Фарэнгейце" не прыведзена. Ёсць толькі згадкі пра адпаведнасць/неадпаведнасць прынцыпам беларускай мовы, якія не маюць дастатковага абгрунтавання для ўжывання ў канкрэтна гэтым выпадку. Таксама прыводзіцца як аргумент пісьмо НАН, дзе сказана пра дапушчальнасць варыянтаў "па футболе/па хакеі", але, па-першае, у пісьме НАН гаворыцца аб тым што абодва варыянты фактычная аднолькава дапушчальныя, па-другое, паміж "футбол" і "Фарэнгейт" істотнае адрозненне (адушаўлёнасць і цвёрдасць "т"), што не дае падстаў наўпрост распаўсюдзіць адказ на гэты выпадак. У той жа час на варыянт "451 градус па Фарэнгейту" маюцца аўтарытэтныя крыніцы, як то БелЭн, і няма крыніц на тое што гэты варыянт стаў памылковым ці непажаданым. Варыянт "451 градус Фарэнгейта", які мог бы быць кансэнсусным, на жаль, фактычна ўвогуле не ўжываецца. Таму артыкул пакідаем пад цяперашняй назвай, па меншай меры пакуль не выявяцца новыя абставіны (напрыклад, з’явіцца беларускамоўны пераклад).--Artsiom91 (размовы) 18:12, 10 лютага 2019 (MSK)

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864)Паўстанне 1863—1864 гадоў[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Назва "Паўстанне 1863—1864 гадоў" з’яўляецца больш ужывальнай і дастатковай для адназначнай ідэнтыфікацыі, бо іншых паўстанняў невядома. Такі варыянт назвы артыкула будзе пасаваць ужыванню ў назвах іншых артыкулаў і катэгорый, ды і ён уласна больш просты. Правілы наймення артыкулаў не кажуць аб неабходнасці геаграфічнай ідэнтыфікацыі, а толькі аб дастатковасці, пазнавальнасці і адназначнасці (што можа адрознівацца ад прынцыпаў, напрыклад, навуковых выданняў). Таму старонка перанесена.--Artsiom91 (размовы) 17:39, 10 лютага 2019 (MSK)

Таксама варта адзначыць, што ёсць прыклады назваў без геаграфічнай ідэнтыфікацыі, якія таксама могуць падацца недастатковымі (Вайна 1812 года), а таксама тое, што ў самім артыкуле пазначаюцца ўсе назвы, пад якімі вядома падзея ў гістарыяграфіі.--Artsiom91 (размовы) 17:42, 10 лютага 2019 (MSK)

Верхнелужыцкая моваВерхнялужыцкая мова[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 13:18, 26 студзеня 2019 (MSK)

Амстэрдам (востраў)Амстэрдам (востраў, Індыйскі акіян)[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Быў створаны артыкул Амстэрдам (востраў, Інданезія), таму ўдакладняць мае сэнс. Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 12:49, 26 студзеня 2019 (MSK)

Гародня (Чарнігаўская вобласць)Гарадня[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Напісанне Гародня пацверджанна беларускімі энцыклапедычнымі і картаграфічнымі крыніцамі, адпавядае транслітарацыі афіцыйнай назвы з украінскай мовы. Напісанне Гарадня выглядае як абласное. Перанос не здзейснены. --JerzyKundrat (размовы) 00:14, 6 студзеня 2019 (MSK)