Размовы:Спіс гарадоў Вялікага Княства Літоўскага

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пра сталіцы, апроч Вільні, спрэчна. І трэба прадумаць структуру, напр. храналагічна, бо ВКЛ у розныя часы мела розныя межы. --Максім Л. (размовы) 19:14, 27 верасня 2012 (UTC)

Цяперашні змест не зусім адпавядае назве. Па факце зараз прыведзены спіс населеных пунктаў, якія мелі магдэбургскае права. Сярод іх многія былі не гарадамі, а мястэчкамі. З іншага боку, некаторыя гарады ў спісе адсутнічаюць, напрыклад Рэчыца — як разумею, таму што звесткі пра наданне магдэбурскага права няпэўныя.--Artsiom91 (размовы) 15:24, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

@Artsiom91 я не знайшоў у крыніцах проста спіс гарадоў, без прывязкі да магдэбургскага права. Можна пераназваць на спіс гарадоў і мястэчак, і дадаваць калі ёсць крыніцы што той ці іншы населены пункт існаваў, пазначаючы прыблізную дату магдэбургскага права ці не пазначаючы яе. Я пакуль апрацоўваю адну крыніцу, якой валодаю. Яна, відаць, няпоўная A potato hater (размовы) 21:26, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
І магчыма недакладная, бо я ўжо знайшоў супярэчнасці ў датах з іншымі артыкуламі Вікіпедыі. Пакуль пішу як ёсць у крыніцы, бо праводзіць даследаванне па кожным горадзе не маю рэсурсаў. Далей спіс трэба будзе дапрацоўваць A potato hater (размовы) 21:29, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Пераправерыў у крыніцы. Там раздзел называецца "Наданне гарадам ВКЛ магдэбургскага права". То бок паводле энцыклапедыі ВКЛ гэта ўсё гарады. A potato hater (размовы) 19:05, 26 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Адкрыў Вялікі гістарычны атлас Беларусі, том 2, у канцы старонкі 68 — пачатку старонкі 69 сказана, што ў тыя час не было фармальнага падзелу на гарады і мястэчкі, слова «мястэчка» атрымала асаблівы сэнс пазней, а ў тагачасных крыніцах «мястэчка» значыла проста «невялікае места», адно і тое ж паселішча магло ў розных крыніцах называцца і местам, і мястэчкам. Далей у атласе прапісана, што для сваёй тамтэйшай карты аўтары распрацавалі свой крытэрый, якія паселішчы называць гарадамі, а якія мястэчкамі, адпаведна так населеныя пункты на карце і пазначаны. Таму ў любым разе трэба або даваць спіс гарадоў у адпаведнасці з пэўнай крыніцай (гэта можа быць той жа Вялікі гістарычны атлас Беларусі, ці тэматычныя энцыклапедыі), або проста пераназваць артыкул падобна на «Спіс гарадоў і мястэчак Вялікага Княства Літоўскага з магдэбургскім правам», бо па факце змест зараз менавіта такі.--Artsiom91 (размовы) 21:16, 26 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Мне здаецца варта дапрацоўваць спіс, далучаючы іншыя крыніцы, у тым ліку дадаючы гарады без магдэбургскага права. Не хочацца абмяжоўваць спіс толькі таму, што асноўная крыніца пра МП. A potato hater (размовы) 21:20, 26 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
Вядома, так можна. Аднак рэкамендацыя па вядзенні спісаў кажа, што «спіс павінен мець вызначаныя крытэрыі ўключэння». Як лічыце, які можна браць крытэрый, калі гарады ад мястэчак не маюць дакладнай розніцы? Я бачу магчымасць даваць толькі згодна з пэўнай аўтарытэтнай крыніцай. Artsiom91 (размовы) 21:28, 26 лістапада 2023 (+03)[адказаць]
@Artsiom91 гарады ад мястэчак можна і не адрозніваць. То бок назваць артыкул "гарады і мястэчкі" я не супраць. Супраць таго, каб абмяжоўвацца магдэбургскім правам. A potato hater (размовы) 21:43, 26 лістапада 2023 (+03)[адказаць]