Размовы:Тэльман (Брагінскі раён)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Замак Вішнявецкіх быў не ў Гарадзішчы[правіць зыходнік]

Драўляны з гароднямі замак князёў Вішнявецкіх месціўся ў Брагіне (гл.: Брагін) і нідзе болей у нашым рэгіёне (што б там не пісаў С. Марцэлеў у 1985 г. і пазней). Фальварак альбо панскі двор у Гарадзішчы з'явіўся хіба пры панах Ракіцкіх у канцы XVIII ст. Пра мураваны палац ёсць звестка для XIX ст. Подпіс пад першай ілюстрацыяй "Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх" не ёсць адэкватным.--Дамінік (размовы) 18:07, 3 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Дамінік, на ахоўнай шыльдзе побач з руінамі на першым фотаздымку змешчаны надпіс «Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх, канец XVIII ст.». Пад гэтай жа назвай аб'ект занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. --Krylowicz (размовы) 18:20, 3 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Як звычайна (маё назіранне, магчыма, памыляюся) у матэматыкаў і блізкіх да іх: "разабраліся" самі, патлумачылі астатнім, як неразумным, а далей – халера на ўсё, няхай застаецца, як ёсць. Але гісторыку, асабліва тутэйшаму, якому кажуць, што абсурдную звестку нават у Вікіпедыі нельга выправіць, ад таго прыкра...--Дамінік (размовы) 18:35, 3 снежня 2020 (+03)[адказаць]

Да з'яўлення Шведскіх гор шведы дачынення не маюць, нічога, калі й Вішнявецкія не маюць дачынення да замка Вішнявецкіх ) --JerzyKundrat (размовы) 20:34, 3 снежня 2020 (+03)[адказаць]

З Шведскай горкай у Гомелі яно так, але: якая сувязь з Гарадзішчам альбо з Брагінам? Сваёй гісторыі ў перыферыі няма як такой?..--Дамінік (размовы) 19:15, 18 студзеня 2021 (+03)[адказаць]