Размовы:Хорск

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выдаленне вялікага масіву тэкста[правіць зыходнік]

Вітаю, Krylowicz. Ці не зашмат Вы выдалілі? Вады было даволі шмат, але і звестак датычных проста вёскі і яе жыхароў таксама. Можа, вернем усё і агульнае, проста не датычнае вёскі, адрэдагуем? --Максім Л. (размовы) 10:10, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Добры дзень. Якія менавіта звесткі трэба вярнуць? У артыкуле стаяў адпаведны шаблон, я прывёў змест да больш энцыклапедычнага стылю. --Krylowicz (размовы) 10:13, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Прынамсі пра рэпрэсаваных мясцовых жыхароў, гэта ж мікрагісторыя пра якую нідзе болей не напішаш, пра рэпрэсіі агулам можна перанесці ў артыкул пра сталінскія рэпрэсіі ў БССР. --Максім Л. (размовы) 14:38, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
У артыкулах пра населеныя пункты нідзе не пішуцца спісы рэпрэсаваных мясцовых жыхароў, таму што Вікіпедыя — не мемарыял. Для шанавання памяці загінулых існуюць адмысловыя сайты, напрыклад «Беларускі мемарыял», «Картатэка Сталіна» і г.д. --Krylowicz (размовы) 14:46, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Krylowicz, пішуцца, калі гэта магчыма, як і аднавяскоўцаў загінулых у вайну, напрыклад. Гэта важная для гісторыі і дэмаграфічнага стану вёскі інфармацыя, значная для артыкула пра паселішча. Ці дарэчны быў бы спіс загінулых у артыкуле пра Хатынь? Вядома, дарэчны. Гл. напрыклад артыкул «Астрашапкі», там спіс загінулых падчас карнай аперацыі і такіх артыкулаў шмат. Ёсць артыкулы са спісамі жыхароў вядомых па першых інвертарах 15-16 ст., гл.напр. артыкул «Маляўкі», дзе пададзены спіс людзей з 15 ст., ці іх таксама выдаліць як мемарыял? Вікіпедыя — не мемарыял гэта не датычыць зусім, правіла забараняе ствараць асобныя артыкулы пра асоб энцыклапедычна не значных (крытэрыі значнасці вызначаны асобна), значных толькі для чыёйсьці памяці. --Максім Л. (размовы) 10:11, 12 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Maksim L., інфармацыя для гісторыі вёскі гэта безумоўна важная, але неэнцыклапедычная. У той жа энцыклапедыі «Памяць», адкуль і ўзята большая частка інфармацыі пра населеныя пункты Беларусі, такія спісы не падаюцца. У артыкуле «Маляўкі» узгадка пра жыхароў апраўдана тлумачэннямі назвы. Артыкул Астрашапкі — гэта выключэнне, але інфармацыя пра загінулых вяскоўцаў была дададзена там Вамі. Ведаю мястэчкі, дзе былі рэпрэсаваны сотні чалавек, і калі падаваць іх спіс у тэксце пра адпаведны населены пункт, то ён адразу сваім памерам «заб’е» увесь артыкул. --Krylowicz (размовы) 13:08, 12 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Krylowicz, энцыклапедычная, бо энцыклапедычна ўсё значнае для апісванага аб’екта. У «Астрашапкі» інфармацыю дадаў я, але з кнігі «Памяць: Талачынскага раёна», такія выданні гэтыя звесткі даюць, калі ёсць у рэдакцыі, але часцей у іх ёсць толькі агульная лічба загінулых. Не «заб’е», калі дужа шмат, робіцца згортвальная табліца — адпаведныя шаблоны ёсць. Калі дужа-дужа шмат, робіцца асобны артыкул, напрыклад «Рэпрэсіі 1930-х гадоў у Хорску», а ў асноўным артыкуле кароткае апісанне падзей і адсылка да гэтага артыкула. Выдаляць змястноўны тэкст — не выйсце для Вікіпедыі, только ў выпадку парушэння аўтарскіх правоў і немагчымасці гэта выправіць рэдактурай. --Максім Л. (размовы) 10:42, 13 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Maksim L., энцыклапедычна не «ўсё значнае для апісванага аб’екта», а тое, што пацвярджаецца незалежнымі аўтарытэтнымі крыніцамі. У «Памяці» у артыкулах пра вёскі не пішуцца спісы рэпрэсаваных/загінулых жыхароў, а калі і пішуцца — то ў выключных выпадках (напрыклад, Хатынь). У Вікіпедыі такой практыкі таксама няма, інакш артыкулы ператворацца ў суцэльны мемарыял. Канкрэтна ў артыкуле пра Хорск не было крыніцаў для пацверджання інфармацыі пра рэпрэсаваных жыхароў, што выглядала як арыгінальнае даследаванне. У скарочаным выглядзе я вярнуў інфармацыю з пастаноўкай шаблона {{крыніца?}}. --Krylowicz (размовы) 16:59, 13 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Krylowicz, «значнасць» і «без крыніцы» — розныя праблемы. Значнасць не губляецца без крыніц, але іх адсутнасць безумоўна блага, з гэтым згодны цалкам. У кнігах «Памяць» шмат чаго няма, там у большасці паселішч гісторыя пачынаецца пасляваенным часам, у 1950-1960-я, асабліва ў ранейшых кнігах, наогул з тых артыкулаў мала чаго даведваешся апроч адміністрацыйнага падзелу. Дык не рабіць жа ў Вікіпедыі таксама. У нас даволі артыкулаў з паралікамі загінулых падчас карных аперацый, прынамсі частковымі, або называюцца асобныя людзі загінулыя, якія самі сабой значнасці не маюць для Вікіпедыі агулам. Але для вёскі кожны жыхар, пагатоў група — значныя. Не інфасмецце гэта, нават калі ў кожным артыкуле некалькі такіх пералікаў, а мікрагісторыя. Пытанне толькі ў арганізацыі. Вікіпедыя і накіравана збіраць як болей фактаў пра аб’екты, і фармат дазваляе. У вёсках ёсць і мікратапонімы, і свае вядомыя праз некалькі пакаленняў асобы, і паданні мясцовыя — у «Памяцях» гэтага ніколі не будзе, яны наогул учорашні дзень. Пра гэта пішуць у адмысловых выданнях, краязнаўцы і аматары даўніны ў перыядычным друку і г.д., усё гэта можна і трэба сабраць. Выходнымі пагляджу старыя версіі і збольшага паспрабую тут давесьці да лепшага афармлення. --Максім Л. (размовы) 11:50, 14 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]