Размовы з удзельнікам:Красніца

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 3 945

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 20:23, 17 лютага 2022 (+03)[адказаць]

Лексічныя пытанні[правіць зыходнік]

Вітаю. Калі ласка, не змяняйце "пэўна" на "дакладна" і "даецца" на "падаецца" напрыклад, яшчэ штосьці заўважыў, але ўжо не памятаю. "Пэўна" з "дакладна" часткова сінонімы, але "пэўна" больш акрэсленае значэнне і калі казаць пра інфармацыю, то "пэўна" ёй ідэальна пасуе, "дакладна" пасуе напрыклад для вымярэнняў. Што да "даецца" і "падаецца", то гэта розныя словы, яны формы ад "даваць" і "падавацца", "падаваць" у сэнсе "даваць" можна казаць толькі пра рэчы і тое ў асобных выпадках, а так "падаецца" сінонім "здаецца". Таму, прашу, калі нешта вельмі просіцца змяніць на быццам лепшы сінонім, звярніцеся да тлумачальнага слоўніка, ці праўда ён лепшы. --Максім Л. (размовы) 22:02, 5 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю. Добра, я зразумеў. Прашу прабачэння. Красніца (размовы) 22:33, 5 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю. Зноў жа пра лексіку, "тэрмін" -- у асноўных значэннях "прамежак часу" або "пэўны час", а "паняцце" -- менавіта слова ці словазлучэнне як "форма мыслення". У чым сэнс тады замены Вамі паняцце скрозь на тэрмін? --Максім Л. (размовы) 12:07, 15 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю. Гэта, зразумела, не прынцыпова. У спецыялізаванай літаратуры ўжываюцца абодва тэрміны. Прашу прабачэння, калі што не так. Красніца (размовы) 20:54, 13 мая 2022 (+03)[адказаць]

Аўтадогляд[правіць зыходнік]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 11:56, 5 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]

Добры дзень. Я не супраць. Красніца (размовы) 12:22, 5 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Зроблена, плённай працы. --JerzyKundrat (размовы) 12:24, 5 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй! Красніца (размовы) 12:28, 5 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]