Размовы з удзельнікам:Максім Тутэйшы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 3 777

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 14:13, 20 жніўня 2023 (+03)[адказаць]

Этымалогія[правіць зыходнік]

Вітаю. Этымалогія -- раздзел лінгвістыкі, які вывучае фарміраванне слоўнікавага складу мовы. Таму раздзел пра назву паселішча так называцца не мусіць, прынамсі пакуль там не разбіраецца час і шлях траплянне нейкіх слоў у беларускую мову. І ў гэтым выпадку Жучкевіч якраз не пацікавіўся этымалогіяй навуковай, то-бок якім чынам і калі слова "обшчы" магло трапіць у беларускую мову, а фактычна заняўся чымсьці на сумежжы з народнай этымалогіяй. Калі б Жучковіч глянуў хоць у этымалагічны слоўнік, то такой версіі паходжання назвы не прапанаваў бы. Бо слова "обшчы" трапіла да нас з рускай мовы позна, гэта проста трасянка, і гадоў на 500 пазней за тое як згаданы, напрыклад, Абчак пад Мінскам. У старабеларускай мове слова "обчый" мела зусім іншае значэнне. Гэта да ведама, каб пазней ставіцца да Жучковіча крытычней. -- Максім Л. (размовы) 15:45, 2 студзеня 2024 (+03)[адказаць]

Вітаю, дзякуй за заўвагі, я потым заўважыў, што не дапісаў, у слоўніку ЖучкЕвіча таксама ёсць варыянт «грамады» «... Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі ж тлумачыць тэрмін як сельскую грамаду, прыкладна тое ж, што і гміна (Н. Горбачевский. Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства Польского. Вильна, 1874, стр. 143, 231).». Да і слоўнік троху стараваты ўжо, выдадзены нават раней гэтых этымалагічных... Максім Тутэйшы (размовы) 00:00, 3 студзеня 2024 (+03)[адказаць]
Так з "абшчынай" у плане этымалогіі роўна тое самае, што і з "абшчаком" -- позняе пазычанне з рускай мовы, фактычна трасянка. Вёскі называліся Обчай і Абчаком значна раней, то-бок відавочна назвы паходзяць ад чагосьці іншага. Тое, што гэты Этымалагічны слоўнік выданы пазней за працу Жучкевіча, не значыць што не было ранейшых слоўнікаў і агулам матэрыялаў, куды б яму варта было паглядзець. -- Максім Л. (размовы) 11:40, 6 студзеня 2024 (+03)[адказаць]