Размовы з удзельнікам:Якімчык Юлія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 5 056

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 23:30, 22 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Сумесь алфавітаў[правіць зыходнік]

Вітаю. У артыкул "Паэт" Вы ўставілі кавала тэксту з жахлівай сумессю алфавітаў, там не толькі было лацінскае "і", але і "о", "р", "с", "а". У ранейшых Вашых праўках сумесь алфавітаў таксама сустракалася, але рэдка і звычайна толькі "і". Калі Вы скануеце і распазнаеце тэксты аднекуль, стаўце ў настройцы сканавання беларускую мову. Таксама, пастаўце сабе беларускі спелчэкер, ён дапаможа выяўляць як сумесь алфавітаў, так і іншыя элементарныя памылкі. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 20:15, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]

Вітаю. Дзякуй Вам таксама за падказкі. Яны вельмі карысныя для мяне. Я тут некалькі дзён і толькі раблю першыя крокі. Не ўсё разумею, але спрабую знайсці адказы на пытанні. Для мяне, напрыклад, нечакана, што ў тэксце на беларускай мове могуць быць літары з іншых моў. Якімчык Юлія (размовы) 22:35, 27 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
У Вас усё добра атрымліваецца. Калі будуць якія пытанні -- звяртайцеся. Так, у кожнай мовы свая раскладка клавіятуры, і калі ў кірылічных моў яны часткова супадаюць, то з лацінічнымі мовамі зусім не супадаюць, хоць многія літары вокам не адрозніш. Але розніца ёсць і камп'ютары іх адрозніваюць, тэкст на сумесі алфавітаў за беларускі не лічаць. -- Максім Л. (размовы) 19:27, 28 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]
Добры дзень! Падкажыце, калі ласка, назвы прац вучоных пішуцца на той мове, на якой яны выдаваліся, а што з назвамі фільмаў? У артыкуле пра Веслава Дымнага я іх пераклала на беларускую мову. На самой справе фільмы маюць польскую або рускую назву. На якой мове яны павінны быць у Вікіпедыі? Якімчык Юлія (размовы) 11:38, 6 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
Вітаю. У артыкуле пра Веслава Дымнага быццам беларускія пераклады пададзены толькі як дадатковыя да арыгінальных польскіх, што не толькі нармальна, але і добра для інфармацыі чытачам, не ўсе ж ведаюць па некалькі моў. У тэкстах артыкулаў можна даваць назвы твораў у перакладзе, тады звычайна ў дужка даваць і арыгінал (не кожны раз, а пры першай згадцы ў тэксце). Даваць выключна арыгінал трэба ў спісах літаратуры, твораў, спасылак -- папросту каб чытач мог іх проста знайсці ў бібліятэцы, інтэрнеце, без уласных здагадак як жа яны называюцца -- гэтага вымагаюць усе правілы афармлення літаратуры/крыніц паводле ДАСТ і міжнародных стандартаў у рэальным нашым жыцці. -- Максім Л. (размовы) 12:19, 6 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
Дзякуй! Якімчык Юлія (размовы) 15:28, 6 красавіка 2024 (+03)[адказаць]