Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:HistoryBelarus2004

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 3 065

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 00:14, 30 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Выдаленне зносак[правіць зыходнік]

Вітаю. Жывыя зноскі нельга выдаляць, як Вы робіце напрыклад тут. Толькі ў выпадку поўнай мёртвасці зноскі на электронны рэсурс, калі знайсці яе архіў або копію ў Сеціве для пераафармлення немагчыма, можна выдаліць. Калі гэта нешта друкаванае, выдаляць трэба толькі лінк, але бібліяграфічны запіс пакідаць. Бо без зносак ёсць вялікія пытанні як пісаўся артыкул, наколькі ён верагодны і без іх ён можа быць выстаўлены на выдаленне наогул. Калі ласка, улічвайце гэта. У Вікіпедыі новыя версіі артыкулаў не забіваюць зверху старыя версіі, а дапаўняюць і паляпшаюць іх. Таксама не зразумела прычына, чаму Вы выдалілі шаблон ВД-Прэамбула і замянілі яго проста тэкстам. Максім Л. (размовы) 11:28, 2 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Вікіфікацыя гадоў[правіць зыходнік]

Добрага дня. Вікіфікацыя гадоў, месяцаў, дзён, дзесяцігоддзяў, стагоддзяў не мае вялікага сэнсу, пагатоў масавая, толькі дадае стракатасці артыкулам і ўскладняе чытанне. Па традыцыі вікіфікуюць даты нараджэння і смерці. Таксама вікіфікуюць тэматычныя гадавыя артыкулы, як напрыклад "1914 год у гісторыі кіно". У астатніх выпадках, толькі ў выключных выпадках, калі ёсць хоць нейкі сэн адсылаць да артыкула даты, бо там нейкія дадатковы звесткі па тэме артыкула. Вядома, забараніць рабіць іначай немагчыма, як рабіць наогул празмерную вікіфікацыю. Але на разуменне можна спадзявацца. Дзякуй. -- Максім Л. (размовы) 19:10, 3 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]