Размовы з удзельнікам:Nesterow

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 10 532

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--Максім Л. 09:12, 25 снежня 2011 (UTC)

Артыкул адноўлены[правіць зыходнік]

Сюды, калі ласка, працуйце на здароўе---Хамелка/ разм. 14:12, 20 лютага 2013 (UTC)

Аўтадаглядальніцтва?[правіць зыходнік]

Вітаю. Ці не будзеце супраць, уключэння Вам статусу аўтадаглядчыка? Што гэта можна паглядзець на Вікіпедыя:Догляд, ніякіх дадатковых патрабаванняў не накладае. --Максім Л. (размовы) 21:34, 26 мая 2013 (UTC)

Дзень добры, Максім. Ды я толькі "за". :) /Несцераў (размовы) 05:35, 27 мая 2013 (UTC)
Уключыў. --Максім Л. (размовы) 09:02, 27 мая 2013 (UTC)
Дзякую! /Несцераў (размовы) 09:14, 27 мая 2013 (UTC)

Стрэнга :)))[правіць зыходнік]

Добры дзень, спадару Несцераў. англ.: string = бел.: радок, таму я перанёс Ваш артыкул "стрэнга" пад назву "радковы тып (праграмаванне)". Калі будуць праблемы з перакладам тэрмінаў, звяртайцеся. Поспехаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 07:45, 9 чэрвеня 2013 (UTC)

Вітаю, спадару Дзянісе! Тут, на жаль, не ўсё так адназначна. Магчыма, вам будуць цікавыя гэтае: http://by-mova.livejournal.com/1112042.html і гэтае: http://by-mova.livejournal.com/1112084.html абмеркаванні. У прыватнасці, праблему чыніць збег multiline string literal — хіба "шматрадковы радкоўны літэрал"? Я лічу гэта недасканаласцю, якую і развязаў, надаўшы "стрэнзе" новае значэнне. З павагай. /Несцераў (размовы) 07:49, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Але, праблема :))) Прыйшлося паламаць галаву :)) Як разумею, ідзе размова пра радок, унутры якога ёсць сімвалы "\n"? А як Вам тэрмін "кратны радковы літэрал" (або "кратнарадковы літэрал")? І пры гэтым азначыць паняцце "кратнасць радка" (string), як колькасць радкоў (lines) у ім. Як варыянт, можна таксама "шматра́давы радковы літэрал" (у сэнсе радок (string) у некалькі радоў (line)). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 08:28, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Кратнасць тут будзе азначэннем недакладным, бо кожны новы радок не абавязкова роўны водле даўжыні папярэдняму. Адпаведна, "кратнасць 5" не значыць у агульным прыпадку, што ў нашым радку 5xN знакаў. Самы па сабе шматрадковыя літаралы выглядаюць наступным чынам: http://stackoverflow.com/a/1135862/145046 Загваздка ў тым, што line ужо займае лексему "радок". A string, прынамсі ў кампутарнай тэрміналогіі, вымагае сваёй, асобнай лексемы, якая-б выразна адрознівалася (і не даводзілася дадаваць тлумачэнні ў дужках). "Стрэнга" сама па сабе — тое самае, што і "стрынг" этымалагічна, і ўжо засвоена ў тэхнічнай сферы (зноў-жа, тут адсылаю Вас да абмеркаванняў на бай-мове). Так што прашу дазволіць мне ўжываць гэты тэрмін за адсутнасцю лепшага. /Несцераў (размовы) 08:52, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Ну, найперш, я не магу ні дазволіць, ні забараніць Вам гэтага пры ўсім маім жаданні :)))
А цяпер сур'ёзна. Я ўважліва прычытаў абмеркаванні (прычым яшчэ да Вашага адказу). Ні адзін аргумент на карысць "стрэнгі" мяне не пераканаў. Не маю часу і магчымасці падрабязна разбіраць прыведзеныя там довады і пярэчанні.
На ўсякі выпадак скажу, я сам часам займаюся праграмаваннем і цікаўлюся адпаведнай літаратурай. Дык вось, патрапіў я на Ваш артыкул выпадкова. Проста стала цікава, што за стрэнга (я і слова такога не ведаў, і нават не здагадваўся, што яно магло б азначаць). І я ў жыцці б ніколі не падумаў, што гэта радковы тып з праграмавання.
Цяпер галоўнае (гэта НЕ я прыдумаў): тэрмін можа ўжывацца ў Вікіпедыі
  • або калі ён пацверджаны аўтарытэтнымі крыніцамі (беларускамоўныя падручнікі, навуковыя выданні, афіцыйныя слоўнікі);
  • або калі ён зразумелы і ясны (не толькі для стваральніка тэрміна) і не супярэчыць нормам бел.мовы.
Асобна падкрэслю, што самапальныя выданні, а тым больш блогі і абмеркаванні ў Сеціве аўтарытэтнымі крыніцамі не з'яўляюцца.
Дарэчы, тое, што Вы мне паказалі ў якасці прыкладу [1], на самай справе звычайны радок. Гэтыя пераносы відаць толькі ў зыходніку. Пасля кампіляцыі такія пераносы ніяк сябе не праяўляюць. Таму тут спецыяльны тэрмін не трэба: можна ўжываць "радковы літэрал з пераносамі". Яшчэ раз падкрэслю, такія пераносы прынцыповага значэння не маюць і ўстаўляюцца выключна дзеля чытэльнасці зыходніка.
І яшчэ. Тое, што <<line ужо займае лексему "радок">>, спрэчны аргумент. Бо паміж словамі і сінтаксісам розных жывых моў няма ўзаемнаадназначнай адпаведнасці. Тут можа дапамагчы толькі кантэкст. Можна, канечне, перакладаць англ.: string = "нізка" (ад слова нанізаць). Але тут усё псуе аманімія з прыслоўем "нізка". Пераклад "чарада" някепскі, але больш падыходзіць для мастацкіх тэкстаў.
Такім чынам, прапаную наступныя пераклады:
  • англ.: string = "радок", "радковы тып"
  • англ.: string literal = "радковы літэрал" або "тэкставы літэрал"
  • англ.: multiline string literal = "радковы літэрал з пераносамі" або "шматрадковы тэкставы літэрал". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 11:00, 9 чэрвеня 2013 (UTC)
Гучыць пераканаўча. Артыкул у Вікі выпраўлю неўзабаве ў адпаведнасці з дадзенымі Вамі вышэй прыкладамі. Дзякую. /Несцераў (размовы) 11:06, 9 чэрвеня 2013 (UTC)

Праўка шаблонаў[правіць зыходнік]

Вітаю. Калі будзеце рабіць праўкі яшчэ ў якіх шаблонах, то дайце ведаць, буду робатам апрацоўваць звязаныя артыкулы. Учорашняя праблема была не з-за ўпартасці ўдзельніка, а збольшага з-за таго, што шаблон ужыты ў 48 артыкулах і часткова перастаў там адлюстроўвацца. --Максім Л. (размовы) 19:14, 4 лютага 2014 (FET)

Прывітанне. Ну то выдатна. Так і буду рабіць пры неабходнасці. /Несцераў (размовы) 19:16, 4 лютага 2014 (FET)