Размовы з удзельнікам:PanHaspadar

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 7 293

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 20:44, 5 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю. "каб Лівонская канфедэрацыя выплаціла 6000 марак на падставе таго, што раней кожны дарослы мужчына плаціў адну марку Пскову", -- Вы тут не адчуваеце ніякай неадпаведнасці, хоць бы ў суме і колькасці насельніцтва? Гэта толькі што адразу кінулася ў вочы. Таксама, пажадана было б падаваць крыніцу, адкуль гэта ўсё. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 22:27, 7 мая 2023 (+03)[адказаць]

Добры дзень! Слушная заўвага. Часова выдаліў, бо не зразумела ці гэта сума была за цэлае Дэрпцкае біскупства, ці толькі за насельніцтва самаго Дэрпта.
Наконт спасылак, то я планую дадаць калі дапішу перадумовы.
Дзякую! PanHaspadar (размовы) 20:41, 8 мая 2023 (+03)[адказаць]
Тут паўстае пытанне, ці варта перакладаць тэкст напісаны паводле такіх крыніц. Там было не "6000 марак" (марка = каля 240 гр срэбра) па марцы з чалавека, а 60.000 талераў і даніна была не з чалавека, а наогул не ясна з чаго. Сама даніна была мізэрная, а большасць сумы складала "пеня" за 200 гадоў яе няплаты, і даніна плацілася не Пскову. Гэта, як цяпер кажуць, "база" для аўтара, які піша на тэму Інфлянцкай вайны і трэба глядзець, а ці спецыяліст то агулам пісаў Ваш крынічны тэкст. Артыкул патрабаваў паляпшэння, але ўжо з гэтага фрагменту ёсць сумненні, што абраны якасны матэрыял, і што там яшчэ накручана, чаго я не ведаю. Але глядзіце самі. Максім Л. (размовы) 10:13, 10 мая 2023 (+03)[адказаць]
Паглядзеў, што ўкраінская і ангельская вікіпедыі пішуць пра 6000 марак і спасылаюцца на "De Madariaga, Isabel (2006), Ivan the Terrible, New Haven, Connecticut: Yale University Press, ISBN 978-0-300-11973-2"
То як лепш зрабіць? Можа тады напісаць і пра 6_000 марак і пра 60_000 тысяч талераў са спасылкамі? PanHaspadar (размовы) 18:50, 12 мая 2023 (+03)[адказаць]
@PanHaspadar не прыйшло паведамленне пра адказ, то і са спазненнем рэагую. Гледзячы з самой Вікіпедыі, en:Isabel de Madariaga спецыялістка пра Расіі 18 стагоддзя. Навошта яна пісала пра 16 -- пытаннечка. Але ж бачым, што правал на базавых пытаннях. У такім разе проста напісаць, што фармальным повадам для вайны было пытанне г.зв. "Юр'еўскай даніны", без распісавання што і колькі гэта, бо яно спрэчна. Можна і асобны артыкул пра гэтую даніну напісаць, падаць там усе контрверсіі. Максім Л. (размовы) 20:24, 25 мая 2023 (+03)[адказаць]
Яшчэ зачытаў і таксама заўважыў момант з "выхадам да мора і гандлёвых шляхоў" -- вечная песня расійскай гістарыяграфіі. У Маскоўскай дзяржавы тым часам быў выхад на заходні бок шырэйшы за цяперашнюю Расію. Толькі ўсе краіны ўзбярэжжа Балтыйскага мора наклалі забарону на гандаль і супрацоўніцтва з Масквой, парушальнікаў вельмі проста каралі смерцю. Як гэта б вырашыў "выхад" расійская гістарыяграфія адказу не дае. Максім Л. (размовы) 10:35, 10 мая 2023 (+03)[адказаць]
Дзякую за заўвагі. На гэтую сітуацыю можна і так паглядзець: Выхад быў, але трэба б было яшчэ інфраструктуру пабудаваць. Пытанне ці вайна танейшая за пабудову інфраструктуры... Хоць вось у Івангорадзе пабудавалі порт на мелкаводдзі які так сабе працаваў. А забароны на гандаль не вечныя. PanHaspadar (размовы) 18:59, 12 мая 2023 (+03)[адказаць]
Вы спрабуеце ўласнае даследаванне зрабіць. А так забарона на гандаль пачалася яшчэ пры дзедзе Івана IV -- пры Іване III, а скончылася пры Пятры I толькі. А так то не вечныя, вядома. І менавіта праз тую забарону і блакаду англійскія і галандскія купцы, якіх забарона не ахоплівала, гандлявалі з Расіяй праз Архангельск. Няма розніцы мелкаводдзе ці глыбакаводдзе, калі ніхто на ўзбярэжжы мора ў цябе нічога не купіць, а з мора цябе не выпусцяць. Наконт цаны, то за аксіёму заўсёды лічылася, што вайна самы дарагі варыянт, бо яе ход і вынікі непрадказальныя. З часоў старажытнасветных, першых цывілізацыі, колькі ёсць пісьмовая гісторыя. Максім Л. (размовы) 20:37, 25 мая 2023 (+03)[адказаць]