Размовы з удзельнікам:Swen1221

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 8 830

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--Амба (размовы) 22:51, 16 ліпеня 2012 (UTC)

тэрміналогія[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Swen1221. Слова руск.: вероятность перакладаецца як бел.: імавернасць. Такім чынам, "теория вероятностей" = "тэорыя імавернасцей". Вот Вам яшчэ спасылка на харошы слоўнік (там і руска-беларускі, і тлумачальны; сам ім карыстаюся). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:45, 12 мая 2014 (FET)

Чытайце тое, што Вам напісалі вышэй. У артыкуле было "верагоднасцей". Прастаўляйце інтэрвікі. --Artificial123 (размовы) 15:21, 13 мая 2014 (FET)
Дзякую за заўвагі, буду глядзець больш уважліва. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Swen1221 (р · у)
Яшчэ не забывайце падпісвацца ў размовах. Гэта робіцца з дапамогай кнопкі з пяром каля курсіву. --Artificial123 (размовы) 15:30, 13 мая 2014 (FET)
Навошта Вы выдалілі катэгорыю? Акрамя таго, паведамленне пра стаб знаходзіцца ўнізе артыкула. Таксама {{пачатак артыкула}} не трэба ставіць, калі ёсць больш дакладнае паведамленне. У дадзеным выпадку гэта {{statistics-stub}}. --Artificial123 (размовы) 15:48, 13 мая 2014 (FET)
Калі слова не з'яўляецца іншамоўным, не трэба ўказваць адпаведнікі з іншых моў. --Artificial123 (размовы) 17:17, 13 мая 2014 (FET)
Мне здаецца, гэта даволі карысная для чытача інфармацыя, бо часам правільна перакласці тэрмін з/на англійскай/-ую або рускай/-ую бывае нетрывіяльнай задачай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:19, 13 мая 2014 (FET)
Паглядзіце, калі ласка, гэтую старонку. Там ёсць прыклады правільнага выкарыстання тэрмінаў. Калі ў Вас не такое напісанне — выпраўляйце, калі ласка. --Artificial123 (размовы) 18:11, 14 мая 2014 (FET)
Чаму Вы не ставіце інтэрвікі? --Artificial123 (размовы) 17:19, 21 мая 2014 (FET)
Прашу прабачэння, але не зразумеў, што вы маеце на ўвазе? Дзе я не ставіў інтэрвікі?--Swen1221 (размовы) 17:00, 23 мая 2014 (FET)
Праз дзень пасля стварэння Вашага апошняга артыкулу ў ім не было інтэрвік. Я іх сам праставіў. --Artificial123 (размовы) 17:32, 23 мая 2014 (FET)

Вы зноў не ставіце інтэрвікі. --Artificial123 (размовы) 17:59, 30 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Работа з чарнавіком[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Swen1221. Перад тым, як дадаваць тэкст з Гуглаперакладчыка, яго лепш дапрацаваць у чарнавіку. Бо, напрыклад, артыкул Дысперсія выпадковай велічыні ў такім выглядзе непрымальны. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:41, 23 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Калі ў Вас будуць якія пытанні, звяртайцеся. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:42, 23 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]

Вітаю, звярніце, калі ласка, увагу на сінтаксіс гэтага шаблону, бо цяпер вы выкарыстоўваеце яго няслушна. Трэба так {{нп3|Назва мэтавага артыкула|Тэкст спасылкі на мэтавы артыкул|код мовы|Назва артыкула ў іншым раздзеле}} - на стол паставілі {{нп3|Лічбавая фотарамка|лічбавую фотарамку|ru|Цифровая фоторамка}} і вынік - на стол паставілі лічбавую фотарамку  (руск.)--Хамелка/ разм. 09:01, 12 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Вітаю, гэты шаблон для выкарыстання ў спецыфічных выпадках, напрыклад, калі ў табліцы акенца ірвецца. Проста ў тэксце, а тым больш літаральна ў кожным абзацы, яго ўжываць не трэба. Дзякуй :).--Хамелка/ разм. 19:33, 12 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]

Дзяую. Якія правілы для афармлення імён і гадоў? Ёсць лі аналаг неразрыўнага прабелу і ці патрэбна яго выкарыстоўваць? --Swen1221 (размовы)
гады пішам поўнасцю (не крытычна), ініцыялы са звычайнымі прабеламі. - "В. Г. Сітнік нарадзілася ў 1983 годзе". У 2000-2005 гадах вучылася ва ўніверсітэце".--Хамелка/ разм. 19:57, 12 ліпеня 2017 (MSK)[адказаць]