Размовы пра Вікіпедыю:Артыкулы года

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перанесена са старонкі Вікіпедыя:Форум#Артыкулы года 2014

Артыкулы года 2014[правіць зыходнік]

Прывітанне панове. Пачалася падрыхтоўка да чарговага конкурсу Артыкул года 2014. Магчыма, па выніках прошлага разу, у вас ёсць якія-небудзь заўвагі ці пажаданні. Калі ласка, выкажыцеся. І самае галоўнае - рыхтуйце артыкулы :) --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:26, 16 кастрычніка 2014 (FET)

Заўвага адна: трэба не забыцца падвесці вынікі. --Artificial123 (размовы) 23:51, 16 кастрычніка 2014 (FET)
1) У нас так і не падведзеныя вынікі галасавання па крымскім пытанні. 2) Супольнасць на вяршыні пасіўнасці: за добрыя і выдатныя артыкулы рэгулярна галасуюць 5-6 чалавек. Мяркую, варта даслаць запрашэнні на галасаванне на асабістыя старонкі ўсіх актыўных удзельнікаў ці стварыць нейкае нагадванне зверху сайта, як тое бывае звычайна. 3) Трэба неяк размежаваць пераклады і ўласныя артыкулы пры абіранні артыкула года. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:12, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Наконт трэцяга пункту: у мінулым годзе было 3 пераможца. У гэтым прапаную 2 ўласных і 2 перакладных. Альбо 3-2. --Artificial123 (размовы) 11:36, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Тады іх трэба неяк жорстка аддзяляць, бо ёсць артыкулы, якія напалову перакладзеныя і напалову напісаныя самастойна, а ёсць даслоўныя пераклады, дзе нават выявы такія ж і на тых жа месцах. --Kalinowski (размовы) 13:31, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Паглядзіце, як я напісаў тут. --Artificial123 (размовы) 13:51, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Асабіста я супраць падзелу. Я разумею, што крыўдна, калі аднолькава ацэньваюць і проста перакладзены артыкул, і самастойна напісаны. Але ж вы бачыце, што нават простае пытанне, як размяжоўваць такія артыкулы, выклікае цяжкасці. Увядзенне такіх крытэрыяў зробіць працэдуру намінацыі і абрання грувасткай і складанай. Асабіста ў мяне няма ні часу, ні жадання калупацца ў гісторыі правак, шукаючы, што, колькі і адкуль перакладзена.
Ды й самі крытэрыі размежавання будуць па сутнасці спекуляцыйнымі. Вось напрыклад, ці лічыць перакладным артыкул, перакладзены з рускамоўнай папяровай кнігі? Так ці йначай, усе артыкулы ў вікіпедыі - гэта ў значнай ступені ці пераклад, ці пераказ нейкіх крыніц.
Карацей, лічу, што ўвядзенне такога размежавання карысці дасць мала, а праблем створыць многа. У нас і так людзі не вельмі актыўна галасуюць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:01, 17 кастрычніка 2014 (FET)

Прапаную ўвесці тэматычны падзел. Каб не параўноўваць, напрыклад, спорт з гісторыяй, а мастацтва з фізікай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:02, 17 кастрычніка 2014 (FET)

Думаеце, мы да гэтага дараслі? --Artificial123 (размовы) 14:04, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Гэта, канешне, выдатна было б, але ці набярэцца столькі артыкулаў на розныя тэмы, каб з іх яшчэ і выбіраць? --Kalinowski (размовы) 14:26, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Артыкулаў у нас, канечне, малавата. Але калі ўжо дзяліць артыкулы, то лепш па тэмах, чым па такім неадназначным крытэрыі як доля перакладу. Заадно стане больш артыкулаў года. Акрамя таго, на першы час можна не ўводзіць такога падрабязнага дзялення, як у РуВікі, а разбіць на буйныя катэгорыі: напрыклад,
  • "Гісторыя" (гістарычныя асобы, падзеі, дзяржавы, часткова геаграфія),
  • "Прырода, навука і тэхніка" (гуманітарныя, дакладныя, прыродазнаўчыя, тэхнічныя, эканамічныя навукі, з'явы, механізмы, прылады),
  • "Грамадства і культура" (часткова эканамічныя і гуманітарныя навукі, грамадскія з'явы, спорт, мастацтва і інш.),
  • "Спісы" (сюды ідуць усе спісы).
Прапаноўвайце, калі ласка, свае варыянты. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:41, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Згодны. Гэта лепш, чым дзяліць наконт перакладу. Спісы, вядома, асобна. А "Прыроду" з "Навукай і тэхнікай" варта аддзяліць. --Artificial123 (размовы) 14:47, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Сімвал голасу «за» За Мне падабаецца. --Kalinowski (размовы) 15:08, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Я лічу, што гэта бессэнсоўна: нельга таксама параўноўваць і медыцыну з астраноміяй, і архітэктуру з жывапісам, і гісторыю Беларусі з палітычнымі партыямі Нігерыі. Тут падзел яшчэ больш ускладнены, чым па прынцыпе "перакладзены/арыгінальны". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:29, 17 кастрычніка 2014 (FET)
А на дадзены момант мы ўвогуле ўсё з усім параўноўваем. Атрымліваецца, цяпер сэнсу яшчэ меней? Так? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:41, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Не, не пагаджуся: лепей адсутнасць сістэмы, чым недасканалая сістэма. А сістэму можна ўдасканаліць, калі разбіць Вашыя 4 катэгорыі на яшчэ некалькі. Што скажаце? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:50, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Не хопіць артыкулаў. --Artificial123 (размовы) 14:53, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Тады Сімвал голасу «за» За, калі такая сітуацыя. Але ў будучыні зробім большую дэталізацыю намінацый. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:48, 17 кастрычніка 2014 (FET)
Так. Як толькі для гэтага будуць спрыяльныя ўмовы (найперш, рост колькасці якасных артыкулаў), адразу ж увядзём больш падрабязны падзел. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:07, 17 кастрычніка 2014 (FET)

Тады, мне здаецца, трэба яшчэ неяк прадумаць вось гэты пункт правілаў:

" Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць Сімвал голасу «за» За не больш чым за шэсць артыкулаў. "

Бо добра, калі ў кожнай тэматычнай катэгорыі будзе хоць па 6 намінантаў. --Kalinowski (размовы) 09:31, 18 кастрычніка 2014 (FET)

Маецца на ўвазе «галасаваць усяго за 6 артыкулаў, а не ў кожнай катэгорыі». --Artificial123 (размовы) 09:43, 18 кастрычніка 2014 (FET)
Гэта зразумела, але гэта было тады, калі катэгорый не існавала наогул. А зараз тады адбываецца, што можна прагаласаваць за ўсе артыкулы з адной катэгорыі і не галасаваць у іншых... --Kalinowski (размовы) 09:53, 18 кастрычніка 2014 (FET)
Тады, магчыма, 23 ці 12 ад агульнай колькасці артыкулаў у катэгорыі. --Artificial123 (размовы) 10:05, 18 кастрычніка 2014 (FET)
У РуВікі, напрыклад, так (п. 4.1 тут):
" Каждый участник в рамках одной тематической номинации может проголосовать Сімвал голасу «за» За не более чем за ТРИ статьи. "
Дарэчы, каб абмеркаванні не згубіліся, прапаную перамясціцца з абмеркаваннем сюды: Размовы пра Вікіпедыя:Артыкулы года. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:53, 18 кастрычніка 2014 (FET)
Там усё роўна, напэўна, кандыдатаў больш. На маю думку, трэба максімум два галасы «ЗА» ў катэгорыі. --Kalinowski (размовы) 22:22, 20 кастрычніка 2014 (FET)
Тады як? Робім 4-5 катэгорый і у іх абяром 1-2 пераможцаў? --Artificial123 (размовы) 20:16, 20 кастрычніка 2014 (FET)
Думаю, так. Паглядзім яшчэ, колькі кандыдатаў набярэцца. Дарэчы, Вы хацелі нейкую катэгорыю (з прапанаваных) раздзяліць. Напішыце, калі ласка, як іменна (прыкладныя назвы, і што куды адносіць). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:08, 20 кастрычніка 2014 (FET)
"Прыроду" з "Навукай і тэхнікай" варта раздзяліць на "Прыроду" і "Навуку і тэхніку". --Artificial123 (размовы) 21:13, 20 кастрычніка 2014 (FET)
А фізіка, хімія і астраномія тады куды пойдуць? Ці пад прыродай Вы маеце на ўвазе біясферу? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:17, 20 кастрычніка 2014 (FET)
Я бы іх да прыроды аднёс. --Artificial123 (размовы) 21:28, 20 кастрычніка 2014 (FET)
А што пойдзе ў навуку? Акрамя таго, уся тэхніка заснавана на дакладных і прыродазнаўчых навуках, якія ідуць у катэгорыю "Прырода". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:08, 20 кастрычніка 2014 (FET)
Усялякія псіхалогіі і г. д. Але, сапраўды, раздзяліць цяжка. --Artificial123 (размовы) 22:17, 20 кастрычніка 2014 (FET)

Дарэчы, згодна з правіламі, з сённяшняга дня ўжо павінна ісці намінаванне і абмеркаванне артыкулаў і журы. Трэба неяк стварыць умовы і на галоўнай старонцы нешта напісаць, каб людзі ведалі, што адбываецца такі конкурс :) --Kalinowski (размовы) 22:21, 20 кастрычніка 2014 (FET)

Сапраўды, трэба. Зробім. Але прапаную спачатку спрасціць працэдуру конкурсу (гл. тэму ніжэй). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:56, 22 кастрычніка 2014 (FET)
На галоўнай старонцы напісаў невялікую аб'яўку. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:50, 24 кастрычніка 2014 (FET)
Цяпер і вывеска ёсць уверсе ўсіх старонак. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:31, 24 кастрычніка 2014 (FET)

Спрашчэнне працэдуры конкурсу[правіць зыходнік]

З улікам таго, што наша вікісупольнасць невялікая, прапаную спрасціць працэдуру конкурсу Артыкул года (Вось чарнавік спрошчаных правіл). Асноўныя змены:

  • Функцыі журы цяпер будуць выконваць адказныя ўдзельнікі з ліку адміністратараў. Бо на выбары журы ў нас пакуль не хапае актыўных зацікаўленых удзельнікаў, як для галасавання, так і для самога журы. Тым больш, што ў леташнім конкурсе фактычна так і было.
  • Абмеркаванне артыкулаў і галасаванне цяпер сумешчаныя разам. Такім чынам, усе заўвагі цяпер ідуць у падраздзел "Заўвагі".

Калі ласка, выкажыцеся, ці згодны вы з такім варыянтам правіл. Заўвагі і прапановы вітаюцца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 19:55, 22 кастрычніка 2014 (FET)

Наконт першага пункта пытанняў няма, а вось наконт сумяшчэння атрымліваецца, што артыкулы спачатку будуць намінавацца, а потым ужо падчас галасавання будзе абмяркоўвацца іх адпаведнасць намінацыі? --Kalinowski (размовы) 20:14, 22 кастрычніка 2014 (FET)
Гэта зроблена зноў жа ад таго, што супольнасць малая і, як вынік, малаактыўная ў абмеркаваннях. Мэта - прыблізіць працэдуру абрання артыкулаў года да падобных працэдур у праектах Добрыя і Выдатныя артыкулы. Такім чынам,
  • удзельнікі (усе зарэгістраваныя) прапаноўваюць артыкулы,
  • адміны адкідваюць відавочна слабыя намінацыі, а затым, калі прыйдзе час, размяшчаюць кандыдатаў на старонцы абмеркавання і галасавання.
  • удзельнікі (якія маюць права голасу) абмяркоўваюць і галасуюць. Пры гэтым, як і ў праектах Якасных артыкулаў, пакуль ідзе галасаванне, можна будзе дапрацоўваць артыкул і мяняць свае галасы.
  • калі прыходзіць час падвядзення вынікаў, адміны закрываюць абмеркаванні-галасаванні, падлічваюць галасы і аб'яўляюць пераможцаў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:11, 22 кастрычніка 2014 (FET)
Давайце ўжо пачынаць. --Artificial123 (размовы) 21:26, 23 кастрычніка 2014 (FET)
Вынік
  • конкурс будзем праводзіць так, як і леташні. (Толькі цяпер гэтая працэдура замацавана ў правілах.)
  • з тэматычнымі катэгорыямі пакуль пачакаем. Калі к пачатку галасавання назбіраецца дастаткова кандыдатаў (не менш за 4 на катэгорыю), прыдумаем, як іх разбіць па катэгорыях.

А цяпер пачынаем. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:00, 24 кастрычніка 2014 (FET)

Спрашчэнне навігацыі[правіць зыходнік]

Думаю, што трэба прыбраць залішнія перасылкі і шаблоны: ёсць на відавоку і "намінаванні кандыдатур" ([1]) і "Артыкул года" ([2]). Незразумела будзе, куды ісці і што рабіць. Шмат непатрэбных для нашых шырот пераходаў на розныя старонкі. Націскаеш "Артыкул года", то даюцца вынікі з 2013 г. Навошта? // Зрабіць усё на адной старонцы, дзе будзе намінацыя, абмеркаванне, падлік галасоў і г.д. А пасля правядзення конкурсу (каму захочацца) можна і рассарціраваць тыя раздзелы на: Асноўная старонка, Намінаванне, Журы, Абмеркаванні, Галасаванне,Вынікі і г.д. --Pracar (размовы) 01:15, 27 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]

Дзякуй за слушную заўвагу. І праўда, замнога лішняга. Цяпер усё (намінаванне, абмеркаванне і галасаванне) аб'яднана на адной старонцы. Спрасціў навігацыю. Калі засталіся заўвагі і пажаданні, калі ласка, пішыце.
Вікіпедыя:Артыкулы года - галоўная старонка праекта "Артыкулы года". Там вісяць леташнія артыкулы года (да той пары, пакуль не будуць вызначаны сёлетнія пераможцы). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 14:49, 27 кастрычніка 2014 (MSK)[адказаць]